ПРЫ ГЭТЫМ ЛАДЗЕ КОЖНЫ СЯДЗЕ… PDF Печать E-mail
10.07.2012 02:59

Nyauves-columnЛетась 426 чалавек былі незаконна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Гэта амаль у два разы болей, чым у папярэднім годзе.

Ці ж раўнадушнымі пакіне

Парадак, пры якім жывём:

Народу менее ў краіне —

«Сядзельцаў» болей з кожным днём?

Няўжо заганны без надзеі,

Злачынны наш народ такі,

Што дзе ні плюнь — адны зладзеі,

Забойцы і гвалтаўнікі?

Але ж спакон вякоў было так

(Нібыта генетычны код),

Што беларусы — як балота,

Спакойны, злагадны народ.

Дык, можа, не народ — прычына,

Не сам ён зло сабе прынёс?

І вінаваты той, магчыма,

Хто пакрамсаў ягоны лёс?

Жывём мы пры адметным ладзе —

Пры ім наш лёс вяршаць чыны:

Калі захочуць, кожны сядзе,

Хоць вінаваты без віны.

* * *

Калі ўсё болей год ад году

«Сядзельцаў» (іх жа проста раць),

Дык мы не фабрыкі-заводы —

Астрогі будзем будаваць.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 14.07.2012 21:16
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов