«МЕРСЕДЭС» ПАПАЎ ПАД ПРЭС PDF Печать E-mail
14.07.2012 21:14

Nyauves-columnПрыватнікі павінны паставіць для сябе задачу дасягнення ў гэтым годзе сярэдняга заробку не ў 500 долараў, а пад 700… Што, грошай няма ў фірмы, каб заплаціць людзям нармальную зарплату? Ёсць. Няхай прадаюць «мерседэсы» і плацяць людзям зарплату. 

Аляксандр Лукашэнка

Зарплата для людзей — святое!

Мы ж не бамжы, не жабракі.

Сам прэзідэнт сказаў пра тое,

І даў усім наказ такі:

— Няма на даляглядзе хмараў!

Наймальнікі на «кожны рот»

Хай плацяць па пяцьсот даляраў,

А бізнесоўцы — па сямсот!

Каб задаволіць інтарэсы

Народа, грошай не стае?

Хай іншамаркі-«мерседэсы»

На продаж выставяць свае!

У нас усім цяпер вядома,

Даўно засвоіў добра люд:

Як запярэчыш ты Самому,

Тады гамон табе, капут.

І бізнесоўцы тыя словы

Успрынялі, нібы загад.

Аддаць-прадаць усё гатовы,

Каб не было турботаў шмат,

Каб незнарок, без дай прычыны

Не трапіць пад чыноўны прэс.

Ды вось бяда: не кожны — чынны,

Не кожны мае «мерседэс».

Хто раскашэліўся на «форда»,

Хто асядлаў «пежо», «рэно»,

А хто і на «таёце» горда

Па Мінску гойсае даўно.

І свежасці не першай «коні» —

Заезджаны замежны хлам,

Бо новыя машыны сёння

Не па кішэні і дзялкам.

Аднак і гэтыя «ашмёткі»

(Далей, як кажуць, ад граху)

Распачалі дзядзькі і цёткі

Ганяць на рынак пакрыху.

Ніхто пратэстных слоў не кажа…

І не дзівіліся, калі

Адзін «іпэшнік» нехлямяжы

Прадаў ад страху «жыгулі».

Лічылі, явай стане мара,

Якое не было даўно:

Плаціцьмуць не сямсот даляраў —

Па цэлай тысячы ажно!

Ды ўлада ўсё ж на клас багаты

Паспадзявалася дарма:

Такія ў наймітаў зарплаты,

Што нават пяцісот няма.

Нягеглыя ў зарплатах зрухі,

Народ падлічвае рублі…

Не ўсе, выходзіць, «бээмвухі»

І «мерседэсы» прадалі!

Хто кары ўлады не баіцца,

Шыкуе ў гэтакіх аўто?

Па ціхіх вуліцах сталіцы,

Як метэор, гарцае хто?

Даішнікам далі заданне:

Іх спіс — на стол кіраўніку!

Ён з імі няньчыцца не стане,

Сатрэ, як кажуць, на муку.

Аднак была для ўлады драма…

Хто ж уладальнікі машын?

Ці старшыня райвыканкама,

Ці міністэрскі важны чын…

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов