ДУЖА БЫЎ У СМАК КАРАСЮ КАНЬЯК PDF Печать E-mail
12.04.2010 20:23

Nyauves-column«У аднаго жыхара Пінска рабілі вобыск з нагоды зніклых будматэрыялаў і нечакана натыкнуліся на калекцыю элітных замежных каньякоў. 67 літраў напояў не мелі акцызных марак нашай краіны. Спіртавы напой вылілі ў ліўнёвую каналізацыю, дзе каньяк змяшаўся з дажджавой вадой і паімчаў у Піну».

«Вячэрні Брэст»

Бiзнесоўца за каршэнь

Прыхапілі лоўка.

Пільна вобыск цэлы дзень

Ладзіла «мянтоўка».

Абшманалі так і сяк —

Аж трымцела хата.

Быў там знойдзены каньяк —

Стаў ён канфіскатам.

А каньяк элітны той —

Без акцызных марак.

Бізнесоўцу за напой

Надавалі ў карак.

Ля ракі мясцовы люд

Смягла зглытваў сліну,

Бо каньяк, нібыта бруд,

Выплеснулі ў Піну.

...У затоцы, там дзе гразь,

Там, дзе дух балотны,

З карасіхай жыў карась

Шчасна, бестурботна.

Вечарком «на праменад»

Плыў карась да Піны.

Там яды не дужа шмат,

Ды нямашка й ціны.

Нібы душ, для карася

Свежая вадзіца.

Выплывала рыба ўся

Ад гразі адмыцца.

І не знаў карась бяды...

Але ён аднойчы

Сербануў глыток вады —

Памутнелі вочы.

Стукнуў хмель у галаву

І дурман салодкі.

Стаў карась наш на плыву

Прыставаць да плоткі.

За плыўнік схапіў ярша,

Лез нахабна ў бойку.

Асмялела так душа,

Што і сом пабоку.

А затым на ўсю раку

Абвясціў ён горда:

— Паплыву і шчупаку

Я начышчу морду!

І паплыў жа сапраўды...

А шчупак таксама

Сербануў ужо вады,

Быццам бы «сто грамаў».

Хоць і якасны каньяк —

Страўніку нагрузка.

Згледзеў карася шчупак.

— Во, плыве закуска!

Апетыт спатоліў свой.

Стала ў рэчцы ціха.

Адначасна ж удавой

Стала карасіха...

Будзе ўрокам для кагось

Відавочна-бачным:

Вось што значыць алкаголь,

Хай сабе й каньячны!

* * *

Галаву схіляю ўніз —

Цісне думак хмара:

А ці ж той каньяк «закіс»

Без акцызных марак?

Пэўна, штосьці ў нас не так,

Дзесь перакасіла,

Калі рыба п’е каньяк,

А народ — «чарніла».

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов