СІЛІКОН PDF Печать E-mail
09.05.2010 13:41

Nyauves-columnНе там, дзе Яська канюшыну

Касіў увішна за хлявом,

Жылі разумніца Яніна

І Станіслава — дзеўка-гром.

Як паведаміла БелТА, сусветны крызіс не прымусіў беларусак эканоміць на сіліконе — пацыентак і пацыентаў у беларускіх пластычных хірургаў меней не стала. Больш за 90 працэнтаў жадаючых змяніць сваю знешнасць пры дапамозе пластычнай хірургіі — жанчыны. Найбольшай папулярнасцю сярод іх карыстаюцца аперацыі па павелічэнні грудзей.

Жылі абедзве

У сталіцы,

Дзе шмат спакусы і грахоў.

І марылі дзве маладзіцы

Пра грошы, секс і жаніхоў.

І поспех выпаў ім шалёны!

Білет купілі «Спортлато»

І выйгралі яны мільёны

(Хоць толькі дзесяць, а не сто).

Знянацку прываліла шчасце —

Фартуны шчодрае ківок.

Куды ж мільёны тыя ўкласці? —

Пытанне рубам для дзявок.

Быў у Яніны план харошы:

— У банк мільёны пакладу,

Бо мне бацькі, што ў вёсцы, грошы

Даюць на шмоткі і яду.

І можна зразумець Яніну:

Дзяржаве роднай веры шмат.

— Праз два гады

Напалавіну

З працэнтаў

Я памножу ўклад.

Інакшай думкі — Станіслава:

— Падумай, каб не быць бядзе.

У банку грошыкі дзяржава,

Як і зазвычай, абкрадзе.

А за халяўныя мільёны,

Што «Спортлато» нам выдае,

Я закачаю сілікону

У цыцкі дробныя свае.

Зрабіла кожная па-свойму,

Як ім падказваў густ і клёк.

Ляцелі дні шматлікай плоймай,

І вось жыццё дало

Урок.

Глядзець маркотна на Яніну:

Дзяржава ёй дала пад дых.

Бо дэвальвацыя даніну

Сабе забрала з грошай тых.

Сябе Яніна дакарала,

Што гнула ўсё на свой капыл.

І так было мільёнаў мала,

Цяпер застаўся ж толькі пыл...

А Станіслава зухавата

Перад сабою бюст нясе.

Не нулявы памер, а пяты,

І на каленях — хлопцы ўсе.

Раней дык не глядзеў ніводзін

У Станіславы-«дошкі» бок.

Цяпер няёмка ад паводзін —

Вачэй не зводзяць ад цыцок.

Яе вядуць у рэстараны,

Вязуць у розныя турнэ.

І кожны з іх, як апантаны,

Ёй раскрывае партманэт.

Ёй кавалераў —

Да халеры.

Для кветак трэба ўжо мятла...

У рэшце рэшт за мільянера

І замуж выскачыць змагла.

* * *

Наш люд заблытаўся дашчэнту,

Што ў крызіс выбраць напавер:

Ці грошы —

Дваццаць пяць працэнтаў,

Ці пяты цыцачны памер?

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов