ДОБРА СЯДЗІМ! PDF Печать E-mail
16.05.2010 17:35

Nyauves-columnЯк паведаміла газета «Бабруйскае жыццё», за два месяцы гарадское УУС правяло 41 пасяджэнне спецкамісіі, а пракуратура Ленінскага раёна арганізавала 14 каардынацыйных нарад па барацьбе са злачыннасцю (у гэты ж час і ў тым жа Ленінскім раёне адбыліся 4 забойствы, павялічылася колькасць хуліганстваў і крадзяжоў).

Як і звычайна, першая нарада

Распачалася роўна ў сем гадзін.

«Як захаваць законнасць і парадак?» —

Пытальнік, нібы кол, стаяў адзін.

Паслухаўшы службоўцаў прапановы,

Начальнік не затраціў лішніх слоў:

— Праз дзве гадзіны

Слухаць вас гатовы,

Чакацьму зноў

Карысных прапаноў.

Сабраліся і ў дзевяць.

«Тралі-валі» —

З пустога

У парожняе лілі.

— Пад вечар

Мы збяромся ў гэтай зале.

Дакладней — немаведама калі, —

Наказ такі

Службоўцам даў начальнік. —

А я на семінар пайду другі.

А вы не спіце днямі і начамі

І думайце,

Напружвайце мазгі!

Хадзіў начальнік:

То ў пракуратуру,

То ў гарсавет,

А то ў гарвыканкам.

Размоў і прапаноў было да дуру,

Парады чуў начальнік тут і там.

Як абяцаў,

Сабраў сваіх пад вечар.

Ды новых прапаноў было няшмат.

Кумекала і тужылася «веча»,

Вось толькі тлумна ўсё і неўпапад.

Якраз за дзень і зводку даў дзяжурны,

Ідзе ад зводкі кругам галава.

Начальнік прачытаў —

І позірк хмурны:

— Тры згвалтаванні

І забойствы два!

Ізноў мы па злачынствах

Будзем ззаду,

І план па выкрываннях не дадзім!

Загадваю: чарговую нараду

Мы заўтра ж правядзём!

У сем гадзін!

...Затурканы,

Сярод глыбокай ночы

Адзін ішоў

Начальнік той дамоў

І бандзюкам патрапіўся на вочы,

І стаў ахвярай

Гэтых бандзюкоў.

* * *

Не столькі гора,

Што сарвалі шапку

Пясцовую

(У ёй хадзіў, як пан).

Больш бедаваў ён,

Што забралі папку,

Дзе быў наступных

Пасяджэнняў план.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов