ВАРШАВА: НЯКЛЯЕЎ СУСТРЭЎСЯ З ГЕНРЫКАМ ЛІТВІНЫМ PDF Печать E-mail
20.11.2010 18:42

19 лістапада адбылася сустрэча Уладзіміра Някляева з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Генрыкам Літвіным. Затым кандыдат у прэзідэнты Беларусі правёў сустрэчы ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў і прэзентаваў сваю кнігу «Паланэз». Тэмай размоў сталі новыя вектары беларуска-расійскіх стасункаў, прагнозы прызнання выбараў — 2010 з боку Еўропы і Расіі, а таксама патэнцыял развіцця адносін паміж Беларуссю і Польшчай.

Па вялікім рахунку прапанова будаваць з Расіяй стасункі на базе канцэпцыі «Адказнае суседства» — унікальная, — зазначыў Уладзімір Някляеў:

— Доўгі час беларуская апазіцыя лічыла за лепшае рабіць выгляд, што Расіі не існуе. Але, на наш погляд, «страўсіная палітыка» — неканструктыўная. Калі Расія існуе, то варта зрабіць стасункі з ёй выгоднымі, найперш — для Беларусі. Менавіта таму ў маёй палітычнай праграме асобным пунктам прапісаны вектар «Адказнага суседства».

Генрык Літвін пагадзіўся: адказнае суседства — падмурак узаемавыгадных стасункаў.

Сустрэча ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў — установе, якая рыхтуе аналітыку для міністэрства замежных спраў Польшчы, сталася сапраўднай дыскусіяй.

— Вельмі важна было распавесці ім пра нюансы перадвыбарнай атмасферы — 2010 у Беларусі, — кажа Уладзімір Някляеў. — Дыскусія атрымалася вельмі жывой і цікавай. Здалёк падзеі ў нас успрымаюцца інакш, чым бачацца знутры, — тое натуральна. Пад час абмену думкамі закраналіся ўсе балючыя для дэмакратычных прадстаўнікоў тэмы: немагчымасць аб’яднання, спрэчкі вакол нашай палітыкі адказнага суседства, варыянты развіцця падзеяў у выпадку таго ці іншага сцэнару выбараў.

Удзень у польскім ПЕН-клубе прэзентавалася паэма «Паланэз» Уладзіміра Някляева на беларускай, літоўскай і польскай мовах. Прысутнічалі літаратары, перакладчыкі, беларусы, якія жывуць у Польшчы, у тым ліку сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты.

niekliaev.org

 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов