НТВ ЗНАЙШЛО «МІНСКАЕ КАХАННЕ» НАРВЕЖСКАГА ТЭРАРЫСТА БРЭЙВІКА PDF Печать E-mail
12.02.2012 14:58

NadzeyaАле Надзея Велігжаніна, якая жыве ў Паўночнай Караліне, адмовілася размаўляць з журналістамі.

Расійскі тэлеканал НТВ у праграме «Максімум» прысвячае сюжэт сувязям нарвежскага тэрарыста Андрэаса Брэйвіка другі тыдзень запар. У першай перадачы тэлевізіёншчыкі высвятлялі, навошта ён прыязджаў у Беларусь.

У эфіры з’явіўся адыёзны дзеяч Міхаіл Рашэтнікаў, старшыня так званай Беларускай партыі патрыётаў. Ён заявіў журналістам тэлеканала, што Брэйвік быў завербаваны супрацоўніцай беларускага КДБ. «Прыгожая, цікавая. Цэлы капітан беларускага КДБ», — так характарызуе агентку-вербоўшчыцу Рашэтнікаў. Па яго словах, у беларускім КДБ Брэйвік праходзіць пад аператыўнай мянушкай Вікінг. Ніякіх доказаў сваім словам Рашэтнікаў не прыводзіць, спасылаючыся на крыніцы ў камітэце.

А вось у перадачы, якую паказваюць 11 лютага, НТВ-шнікі абяцалі размову і з самой жанчынай, да якой прыязджаў Брэйвік.

Што ўбачаць гледачы?

Спачатку ў кадры з’яўляецца палкоўнік памежных войскаў Аляксандр Цішчанка, які называе словы Рэшэтнікава трызненнем. Высвятляецца, што

жанчыну, да якой прыязжаў Брэйвік, клічуць Надзея Велігжаніна.

Журналіст НТВ ходзіць па дамах у раёне Уручча, дзе жыла Надзея, але ніхто не хоча з ім размаўляць. А вось суседка «баба Маша» ўзгадала загадкавага замежніка, які прыязжаў у гэты раён. Яна расказвае, што маці Надзеі працавала ў мясцовай школе.

Дырэктарка навучальнай установы кажа НТВшнікам, што да яе ўжо прыходзілі з пытаннямі кампетэнтныя органы.

Летам мінулага года, пасля вяртання дамоў, Надзея хутка з’ехала з краіны разам з мамай. Накіраваліся ў ЗША, у Паўночную Караліну. Там Надзея выйшла замуж за музыканта Браяна Хэлера.

НТВшнікі здолелі ўсё ж адшукаць яе, але размаўляць яна адмовілася.

«Наша Нiва»

Обновлено 20.02.2012 18:09
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов