НА ДРЫЖАЧЫХ НАГАХ PDF Печать E-mail
05.03.2012 23:13

Nyauves-columnНаш урад запланаваў: беларуская футбольная зборная павінна прабіцца на чэмпіянат свету — 2014. І гэта пры тым, што каманда трапіла ў адборачную групу з цяперашнім і былым чэмпіёнамі свету — Іспаніяй і Францыяй.

У нас выдатная дзяржава!

Такое ўражанне ў мяне.

Ёсць да ўсяго ва ўлады справа —

Ніхто так проста не чыхне…

Пануе поўная разруха —

Нагу, як кажуць, зломіць чорт,

Паўсюль нястача, галадуха,

І ўсё, нібыта ў танку, глуха,

Ды першы клопат сёння — спорт.

Няма турбот і гора мала,

Што эканоміцы — капец.

Важней, каб выступіў удала

Штангіст, біятланіст, барэц.

Таму, як і рабочым, цвёрда

Спартоўцам планы давялі

На алімпійскія рэкорды,

На залатыя медалі:

— А хто не выканае плана,

Таго чакае цяжкі лёс.

Хай пнуцца-рвуцца апантана,

Бо будзе «жэстачайшы спрос».

Найпершым чынам у футболе

Патрэбен поспех, бо гульня

Каманды нашай вочы коле.

Хіба ж мы Францыі раўня?

Напрыклад, варатар Вярэмка

Або паўабаронца Глеб…

Для зборнай кожны — нібы стрэмка,

Дарма ядуць народны хлеб.

Крывец, Кутузаў-«забівала»

І Кульчый, Верхаўцоў яшчэ…

Такіх у зборнай ёсць нямала,

Хто ледзьве ногі валачэ.

Дурыць галовы людзям годзе,

Паказвайце, «сачкі», імпэт,

Каб вы змаглі ў наступным годзе

Прабіцца, мовіць так, «на свет».

Інакш такія прымем меры,

Што пасівееце не ў час…

Пашана, прэміі, кватэры —

Усё ўжо будзе не для вас.

І іншым сказана атлетам:

— Калі не выканаеш план,

Дык і капец табе на гэтым.

А выканаеш — будзеш пан.

І трэнерам усім:

— Крый божа,

Твой выхаванец, твой атлет

У Лондане не пераможа —

Ідзі на пенсію, як дзед.

І то былі зусім не жарты,

Бо кожны ў Беларусі звык:

Уладзе сённяшняй не варта

Пярэчыць, распускаць язык.

Хоць трэніроўкі — да знямогі,

Хоць не прапаў зусім азарт,

Ад страху аж дрыжэлі ногі,

Калі выходзілі на старт.

А ў нашай зборнай па футболе

Стаяў такі перапалох,

Што форвард метраў з трох, не болей,

Патрапіць у вароты мог.

Як кажуць, час збіраць каменне,

А перамог, рэкордаў — шыш!

* * *

Калі дрыжаць твае калені,

Далёка ты не забяжыш…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 11.03.2012 14:40
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов