НАШ ЛЕПШЫ КОНКУРС PDF Печать E-mail
21.02.2010 13:46

konkursВыйшаў калектыўны зборнік твораў фіналістаў конкурсу маладых літаратараў, наладжаны беларускім ПЭНE цэнтрам, — «Святая праўда ды іншыя казкі».

Перамагчы ў гэтым на сёння самым вядомым і прэстыжным у краіне конкурсе марыць хіба ці не кожны малады беларускі творца.

Лаўрэаты запрашаюцца ў Мінск, дзе адмыслова для іх наладжваюцца літаратурныя семінары і майстар-класы. Ладзяцца сустрэчы з вядомымі дзеячамі, рэдактарамі часопісаў і выдаўцамі. Па заканчэнні — выніковы канцэрт пераможцаў, а яшчэ праз пэўны час падарожжы па розных кутках Беларусі. У выніку аўтары маюць мажлівасць не толькі паварыцца ў сучасным літаратурным працэсе, але і па-сапраўднаму зблізіцца і пасябраваць.

...Бы двухаблічны Янус, правы бок кніжкі глядзіць на вас вершамі і прозай фіналістаў, левы падміргвае празаічнымі і паэтычнымі перакладамі — з усімі гэтымі жанрамі працаваў Карлас Шэрман, у гонар якога і ладзіўся апошні конкурс. Адной з асаблівасцяў кнігі з’яўляецца суіснаванне беларускаі расійскамоўных твораў нацыянальных аўтараў. Прывабліваюць вока пераклады беларускіх твораў на расійскую мову. Так, напрыклад, намаганнямі Паўла Анціпава па-расейску загучалі вершы Віктара Жыбуля, паэзію Веры Бурлак зрусіфікавала Кацярына Зыкава.

«Святая праўда ды іншыя казкі» прапануе аматарам замежнай літаратуры прагуляцца па «Акадэміі доктара Кляксы» (пер. Алена Пятровіч), пазнаёміцца з творчасцю сучаснага паэта-слэмера Тэйлара Мэлі (пер. Віталь Рыжкоў), альбо правесці колькі прыемных хвілінак з Гіёмам Апалінэрам (пер. Уладзь Лянкевіч). Увогуле ў зборніку можна напаткаць як сівых класікаў, так і сучасных творцаў замежнай літаратуры: Генрых Бёль, Хорхэ Люіс Борхэс, Герман Гессэ, Фрэдрык Ліндстром, Руал Дал — упершыню за час правядзення «ПЭНаўскага» конкурсу маладым перакладчыкам надаецца такая вялікая ўвага.

Арыгінальныя творы фіналістаў прыемна здзіўляюць сваёй абсалютнай непадобнасцю. Непадобнасцю формы, зместу, ідэі, матываў, вобразных сродкаў. Гэта і шчымлівалірычная паэзія Уладзіміра Лянкевіча, і іранічная проза Паўла Анціпава, і смелыя, нечакана-дзёрзкія вершы Анкі Упалы, псеўданім і творчасць якой чырвонаю латкай маячыць перад вачыма не аднаго дзесятка беларускіх крытыкаў і пісьменнікаў. Маладыя літаратары не толькі не баяцца, але і імкнуцца быць адрознымі, нечаканымі, не такімі як сучаснікі і папярэднікі. Не баяцца быць сабой, таму і перамагаюць.

І ты напраўду радуешся кожнай такой перамозе як мажлівасці атрымаць асалоду ад сапраўды якаснай сучаснай беларускай літаратуры.

АЛЕСЬ КРУШЫНСКІ

Обновлено 28.02.2010 18:26
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов