LITARATURA.ORG: ФАЙНЫ ПРАЕКТ PDF Печать E-mail
28.02.2010 18:09

Lit_org1У верасні мінулага года намаганнямі перакладчыкаў Яна Максімюка і Сяргея Шупы выйшаў «некамерцыйна-амбіцыйны» праект, прысвечаны стварэнню мастацкіх тэкстаў і перакладаў на беларускай мове, — Litaratura.org.

Як акрэслілі самі аўтары, на сайце можна не толькі абмеркаваць тэарэтычныя і практычныя пытанні літаратуры, але і высветліць, да прыкладу, якія бардэлі наведаў Лорэнс Давэл у Александрыі, ці нават разам пашукаць аорыст у палескім дыялекце.

Ігар Бабкоў, Галіна Пасвятоўская, Томас Пінчан, Анджэй Бурса, Хорхэ Луіс Борхес, Фрыдэбэрт Туглас, а нават і падарожны дзённік Ясна Асветленага Князя Ягамосць Мікалая Крыштофа Радзівіла — сайт «Літаратура» змяшчае рознабаковыя матэрыялы з сусветнай і беларускай літаратуры. Такі асартымент напэўна задаволіць вялікае кола чытачоў. На «Літаратуры» можна зазірнуць у «Чытальню» і «Вітальню», прайсціся па «Старажытні», заскочыць у «Дзівосню» ці нават пабываць у «Александрыі». Інтэрнэт-старонка прапануе тэксты як найсучаснейшых, так і старажытных, вядомых і малавядомых аўтараў, звесткі пра творцаў, інтэрв’ю з сённяшнімі літаратарамі, і, натуральна, мажлівасць каментаваць і пісаць допісы, дзяліцца сваім бачаннем і ўспрыняццем літаратурнага працэса.

Як акрэслілі самі аўтары праекту, на старонцы публікуецца ўсё тое, «што хочацца распавесці сябрам за келіхам піва або віна надвячоркам у пятніцу, калі думкі на момант вызваляюцца ад абавязковага ў жыцці і звяртаюцца да неабавязковага». А больш дакладна, касцяк інтэрнэт-старонкі «Літаратура» складаюць мастацкія тэксты, як арыгінальныя, так і перакладныя. А таксама — ўсё тое, што звязана з пытаннямі літаратуры і літаратурным працэсам увогуле.

Ян Максімюк і Сяргей Шупа прызналіся, што са свайго досведу яны маюць дзве галоўныя высновы: без салідных грошай і спонсараў няма сэнсу замахвацца на папяровае выданне літаратурнага часопісу; інтэрнэтная версія часопіса здымае шматлікія праблемы, натуральна, акрамя праблемы аўтарскіх правоў. Але што бясспрэчна — інтэрнэт-выданне, у адрозненне ад папяровага, жывое, разлічанае на дыялог і інтэрактыў, на абмен думкамі і поглядамі, бачаннем літаратурнага працэсу. А значыць, неблагая альтэрнатыва для літаратараў, якія не ўмеюць і не жадаюць сядзець на месцы, тварыць для сябе і стала, хаваць свае творы, погляды, ідэі.

І гэта напраўду файна, калі з такога няўмення нараджаюцца вартыя праекты. Бо хай не з цэлым народам, але з зацікаўленымі ў стваральнікаў некамерцыйна-амбіцыйных праектаў, а ў прыватнасці інтэрнэт-праекта «Літаратура», гутарка адбудзецца абавязкова.

Алесь Крушынскі

Обновлено 13.03.2010 14:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов