«THE TOOBES» АБСТАВІЛІ «ЛЯПІСАЎ» PDF Печать E-mail
06.03.2010 21:44

the_toobesАдбылося ўручэнне дыпломаў сайту experty.by па выніках 2009 музычнага году. Найбольшую колькасць узнагарод сабралі ўдзельнікі маладога калектыву «The Toobes», якія дэбютавалі летась з альбомам «Hello».

«The Toobes» адзначыліся літаральна ва ўсіх дзесятках лепшых, атрымаўшы перамогу ў намінацыях «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Лепшы альбом году» і ўзяўшы першае месца паводле сумы галасоў удзельнікаў вялікага журы. Гэтае журы складалася з чатырох штатных рэцэнзентаў сайту і васьмі пазаштатных. Менавіта іх галасы паставілі альбом «The Toobes» вышэй за такія праграмы, як «Культпросвет» групы «Ляпис Трубецкой» і «Африка» групы «Без Билета».

Што да пераможцаў у іншых намінацыях, дык лепшым поп-альбомам году быў прызнаны дыск «Taboo» групы «Atlantica», лепшым беларускамоўным альбомам — «Idyjatyzm» магілёўскай групы «Глюкі», якая амаль адразу па выданні альбому спыніла існаванне. Прыз народных экспертаў — найбольш актыўных наведвальнікаў сайту — атрымаў альбом «ViaVanilla» групы «CherryVata», прызам замежных экспертаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі быў адзначаны альбом «DIP» інструментальнага трыо «Port Mone», а лепшым рэкард-лэйблам другі год запар была прызнана выдавецкая фірма «West Records».

Такім вось і ўбачыўся мінулы музычны год у Беларусі праз прызму сайту experty.by, на якім у бліжэйшыя дні будуць змешчаны поўныя спісы лепшых дзесятак усіх тых, хто вызначаў пераможцаў, праслухаўшы агулам 60 выдадзеных цягам году альбомаў.

Неабходна адзначыць, што 2009 год шмат у чым адрозніваўся ад папярэдніх. Як ніколі раней, ён прынёс вялікую колькасць дэбютных альбомаў. Апрача работы «The Toobes», увагу экспертаў прыцягнулі такія калектывы, як ужо згаданыя «Port Mone» (49 з 50 магчымых балаў ад замежных экспертаў кажуць самі за сябе!), «Yellow Brick Road», «In Search For», «Zombie Zoo», «Nevma».

І гэта яшчэ не ўвесь спіс дэбютантаў! Лёгка ўбачыць, што практычна ўсе гэтыя альбомы англамоўныя, таму варта вітаць ініцыятыву заснавальніка сайту experty.by Дзмітрыя Безкаравайнага, які прапанаваў вызначыць лепшы беларускамоўны альбом. Удзельнікі былых «Глюкаў» прысутнічалі на ўручэнні прызоў, заявіўшы, што яны ўжо вярнуліся на сцэну пад назвай «Akute».

У параўнанні з 2008 годам мінулы прынёс практычна тую ж колькасць выдадзеных альбомаў з беларускай музыкай, хоць згодна з канцэпцыяй сайту experty.by не ўсе яны прымаліся да рэцэнзавання. Разам з тым усё часцей айчынныя музыкі змяшчаюць свае новыя запісы ў iнтэрнэце для свабоднага пампавання. Магчыма, у гэтым ёсць пэўны сэнс, бо разлічваць на нейкі прыбытак ад продажу альбомаў у крамах нельга. Інтэрнэт жа дазваляе значна пашырыць аўдыторыю, прыцягнуць на канцэрты новых прыхільнікаў.

Гэтак жа сама дыпломы сайту experty.by прыносяць музыкам толькі маральны прыбытак. Але варта адзначыць, што сам па сабе сайт не мае аналагаў прынамсі ў суседніх з Беларуссю краінах, з’яўляючыся важкай крыніцай інфармацыі пра сучасную і мінулую музычную Беларусь.

ДЗМІТРЫЙ ПАДБЯРЭЗСКІ

Обновлено 13.03.2010 16:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов