«ПАКУЛЬ БОГ НЕ СПІЦЬ І СВЕТ ВАКОЛ НЕ ЗНІК, СВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ВОЛІ!» PDF Печать E-mail
04.04.2010 14:58

Bog_nye_spytНапярэдадні Дня Волі ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі паэзіі Уладзіміра Някляева «Кон».

Адкрываючы імпрэзу, Уладзімір Някляеў зазначыў, што даўно меў задуму адзначыць Дзень Волі па-сапраўднаму.

— Не проста адмітынгаваць, а — адсвяткаваць, як належна сапраўдным святам.

Так і супалі некалькі нагодаў сабрацца невялікай прыемнай кампаніяй. Вядоўцам святочнай імпрэзы быў Зміцер Вайцюшкевіч.

І невыпадкова менавіта ён, зазначыў Уладзімір Някляеў:

— У маім жыцці я напісаў шмат вершаў, якія ператварыліся ў песні. Але доўгі час я пісаў іх на нейкую «рыбу» — на музычную кампазіцыю. Гэта складаная, даволі часта — няўдзячная праца. Таму што часам унутраныя мелодыі людзей не супадаюць — і плён атрымліваецца сумніўны. А вось са Зміцерам Вайцюшкевічам у нас атрымалася знайсці неяк агульную мову. Хаця было складана. Бо кожны змагаўся за сваё бачанне… Але ён трымаўся мужна, і зараз вы пачуеце ягоны варыянт.

Песняй на словы Някляева «Дарога», паводле Зміцера Вайцюшкевіча, ён пачынае канцэрты па ўсім свеце і ў Беларусі. Асабліва гучныя апладысменты напярэдадні Дня Волі «сарвала» песня «Сцяг».

Спачатку яе выканаў Зміцер Вайцюшкевіч. А потым сваё ўяўленне пра тое, якой павінна быць песня ў гонар Дня Волі, прадэманстраваў уласна Уладзімір Някляеў. Большасць прысутных пачулі, як слынны паэт спявае, упершыню — і ўхвалілі.

Мастак Рыгор Сітніца распавёў:

— Калі быў школьнікам, марыў сябраваць з Някляевым. Я ўпершыню пачуў яго на выступе ў парку Чалюскінцаў.

Потым іх сяброўства спраўдзілася. Бо супалі погляды не толькі на словы, але й на жыццё. І супадаюць па сёння, адзначыў мастак:

— Я ўхваляю мэты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Але трэба памятаць, што гаворачы праўду, шукаючы праўды, варта ўсведамляць і сваю віну ў тым, што існуе мана. Бо мы недзе прамаўчалі, дапусціўшы яе.

Паэтка Валярына Кустава распавяла, як калісці а трэцяй гадзіне ночы атрымала ад Уладзіміра Някляева па электроннай пошце верш «Церніі»:

…Я спытаўся ўчора ў Бога,

Ці ня сніць мяне Гасподзь?

Ды з нябёс — ніхто нічога.

Хоць бы слоўца.

Знак бы хоць.

Сёння ж з раніцы на ўсходзе

надпіс

з белых

бліскавіц:

«Ты не снішся мне, Валодзя.

Бог не спіць».

І я, як адэкватны чалавек, не змагла не адказаць яму вершам на верш. Так стварылася «Калыханка для Бога»:

...Баю-баю, мой Гасподзь…

Сон да Божанькі прыходзь…

Сьпі, Нябёсны Вартаўнік…

Бог заснуў. І сьвет наш зьнік.

— Дык пакуль Бог не спіць і свет вакол нікуды не знік, варта святкаваць Дзень Волі як след і імкнуцца да лепшага, — пажадаў Уладзімір Някляеў прысутным.

Віншуем Уладзіміра Някляева з новай кнігай і жадаем шчаслівага кону ягоным планам і задумам!

Юлія Рымашэўская

Обновлено 12.04.2010 21:57
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов