ДУЛЯ АД ЦЫБУЛІ PDF Печать E-mail
31.10.2010 22:39

Nyauves-columnЛетась КСУП на вялікіх плошчах пасадзіла цыбулю. Ураджай сабралі добры, але прадаць яго не змаглі. І тады райвыканкам распарадзіўся, каб кожнаму працаўніку раёна ў якасці зарплаты выдалі па 10 кілаграмаў гэтай цыбулі. Тым не менш сёлета сітуацыя паўтараецца...

Быў летась кліч:

«Нам дасць цыбуля

Прыбытку больш, чым бульба й лён!

Суседзі атрымаюць дулю,

Мы ж мецьмем не адзін мільён!»

І заклік-кліч узнёслы гэткі

Ўсе падтрымалі сапраўды.

І вось аздобілі палеткі

Цыбулі роўныя рады.

Ўсе агрэгаты — на цыбулю!

(Я не кажу ўжо пра людзей:

Падлеткі нават і бабулі

Палоць прыходзілі штодзень.)

Быў ураджай такі багаты!

І пахвала — не без прычын.

Ды час прыйшоў плаціць зарплаты

Тым, хто «гарбаціўся».

А чым?

На тую слаўную цыбулю

Штось не клююць пакупнікі.

Кіраўнікі

Бяду адчулі…

І іхні быў вердыкт такі:

Цыбуляй

Заплаціць часткова

Таму, хто вырасціў яе.

Прадукт карысны, адмысловы.

Хай вітаміны люд жуе.

Народ наеўся тога «луку»…

Як пакаранне для людзей…

Здавалася б, засвой навуку,

Калі апёкся на вадзе.

Аднак цыбулі напладзілі

Яны і ў сёлетні сезон.

І зноў сядзяць-чакаюць дзіва,

Што «мецьмуць не адзін мільён».

Але, падобна, будзе дуля…

Шкада людзей-працаўнікоў,

Бо горка ім не ад цыбулі,

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов