ВУЧЫЦЬ НАНОВА ПАТРЭБНА МОВУ PDF Печать E-mail
06.12.2010 09:14

Nyauves-columnЧыноўнікі будуць абавязаныя адказваць на пісьмовыя звароты па-беларуску. Такая норма прадугледжваецца новым законапраектам аб зваротах. Аб тым паведаміў «Звяздзе» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Мельнікаў.

Зніякавеў Піліп адразу,

Затым раз’ятрыўся, як звер:

Па-беларуску ўсе адказы

Даваць трэ’ скаржнікам цяпер.

А скаргаў — сотні кожны тыдзень:

Піліп — у ЖЭСе кіраўнік.

Чыхвосцяць людзі:

«злодзей», «злыдзень»,

Бяруць за грудзі і на крык.

Такі расклад настрой не ўздыме...

Піліп і так трываў, як мог,

А тут дадаткам трэба з імі

На «мове» весці дыялог.

Піліп, прызнацца, быў вясковы,

Ды як прарваўся

У чынкі,

Адрокся ён ад роднай мовы,

Бо «зверху» быў наказ такі.

Усё, чаму вучыўся ў школе,

Як быццам адышло ў нябыт.

(«Язык» і рускі не адолеў,

Аднак лічыў, што «говорит».)

І што рабіць?

І сакратарка,

І інжынер у «мове» — нуль.

А значыць, што дадуць па карку,

Хоць і маўчаць «вярхі» пакуль.

Піліп, знясілеўшы ў пакуце,

Прыдумаў, каб не мець капца:

«У лінгвістычным інстытуце

Найму я «моўнага» спяца!

Хай скаржнікам лісты-адпіскі

На «мову» робіць пераклад.

Сантэхнікам

(Хоць крок і слізкі)

Вазьму таго спяца я ў штат».

Аднак жа рэктар інстытута

Піліпу збіў увесь імпэт:

— По-белорусски? Это круто!

У нас спецов подобных нет.

Есть на английский переводчик...

Китайский? Тоже без забот...

Но не горюйте!

Дело вот в чем...

Коль всё и дальше так пойдёт,

То скоро может наша «мова»

Стать иностранным языком.

Мы преподать её готовы...

Лет через пять звоните снова.

Спеца, пожалуй, подберём.

Няма аддачы ў той патузе...

Дык дзе ж цяпер шукаць спяца?

Ён у пісьменніцкім саюзе

Пад кіраўніцтвам Чаргінца!

«Яны ж у «мове» проста докі!

Для нас, лапцёжных, як маяк!

Ад іх — і «мовы» той вытокі...

Не будзе промаху ніяк».

І ў той саюз праўладны, новы

Піліп навострыў тэлефон:

— У вас усе там знаўцы мовы...

Гатовы я плаціць мільён

За пераклад літаратурны

Для нашых скаржнікаў лістоў...

А з тэлефона — голас хмурны,

Незадаволены:

— Постой!

Союз хотя и белорусский,

Однако «мова» — не фетиш…

Охват народа очень узкий…

Ну, может, пять процентов лишь…

И мы не ставим целью — «мова».

Достаточно и «языка».

Литературная основа

У нас на нём…

Гуд бай! Пока!

Як лыжка дзёгцю ў дзежцы мёду...

«Ёсць у грамадства нейкі бзік,

Калі для песняроў народа

Не «мова» трэба, а «язык».

Пра гэта я не чуў, не ведаў,

Напэўна, «мухі ў галаве»...

І прыгадаў Піліп пра дзеда,

Што ў роднай вёсачцы жыве.

Для дзеда мова — не забава,

Яна жыве ў яго крыві!

«Калі, Піліп, такая справа,

На помач дзеда прызаві», —

Падумаў так начальнік ЖЭСа

І ў родны кут памчаў як след.

За рэкамі, за цёмным лесам

Век дажываў Піліпаў дзед.

І ён сказаў:

— Піліп-унучак,

Табе подсобіць не магу,

Бо мова наша — як ануча,

Што на гангрэнную нагу.

Цяпер тых слоў пачуеш мала,

Што мелі прашчуры твае.

Бо правадыр наш, «запявала»,

На мову рынуў, як навала.

А рыба з галавы гніе...

А каб яго пабралі пранцы!

Мне гэтае не па нутру!

Цяпер і сам я на трасянцы

(БТ паслухаў) гавару.

Якая з гэтага выснова?

Прыйшла цяпер, на жаль, пара,

Калі вучыць народу мову

Пачаць патрэбна з буквара...

Обновлено 14.12.2010 00:58
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов