ІСК PDF Печать E-mail
10.04.2011 12:47

Nyauves-columnАднаго кандыдата ў прэзідэнты вінавацяць не толькі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. На яго вешаюць яшчэ і страты мінскага рэстарана на праспекце Незалежнасці — аж 8 мільёнаў рублёў. Маўляў, у выніку шэсця ў дзень выбараў была заблакаваная яго праца і недаатрыманы прыбытак.

А прадстаўнік рэстарана сказаў, што недаатрыманы прыбытак — службовая інфармацыя, якую кампанія не афішуе.

Тых, хто хадзіў тады на Плошчу,

Крычаў, што «Беларусь жыве»,

Улада «па кішэні» хвошча,

Як біла там па галаве.

Прэтэнзію людскому шэсцю

Падаў заморскі рэстаран:

«Народ не змог у нас паесці,

І мы не выканалі план.

Не атрымалі мы прыбытак.

І той, хто вёў людскую раць,

Хай будзе «рублікам прыбіты» —

Павінен грошы нам аддаць».

Так добра рэстаран пацэліў!

Ён мецьме не адзін мільён!

Пра гэта чуткі паляцелі

Ва ўсе канцы, на ўвесь раён.

Ад розных «пацярпелых» іскі

Пасыпаліся ў суд, як град.

Быў той калоны шлях няблізкі,

Таму прэтэнзій дужа шмат.

Найпершы іск — універсама.

І аргумент яго такі:

«Да нас тым вечарам таксама

Не трапілі пакупнікі.

Пратухла рыба, мяса ў цвілі,

Пабрала макароны тло...»

На шэсце ўсё спісаць рашылі,

Што не куплялася, згніло.

Кавярні рынулі навалай:

«Урон панеслі немалы:

Наведвальнікаў не ставала,

І пуставалі ўсе сталы.

Кінатэатр таксама ў крыўдзе,

Бо людзі не пайшлі ў кіно.

(А хто глядзець па праўдзе прыйдзе,

Як нецікавае яно?)

Нацбанк і той займеў пакуту,

Прэтэнзіі ў яго былі:

Не змог народ аддаць валюту,

Каб атрымаць сабе рублі.

Ну, словам, многія рашылі

Ударыць іскамі як след,

Каб найхаляўнымі грашыма

Папоўніць трохі свой бюджэт.

* * *

Пра іскі напісаўшы опус,

Я сам шкадую ўжо крыху,

Што нашай сціплай фірмы офіс

Размешчан не на тым шляху...

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов