ДЗВЕРЫ PDF Печать E-mail
09.05.2011 18:01

Nyauves-columnАдзін з расійскіх губернатараў вырашыў прыблізіць чыноўнікаў да народа. Ён загадаў знесці ўсе дзверы ў адміністрацыі.

Малюнак, трэ’ прызнаць, тыповы:

Якраз зімою, да Каляд,

У бабкі скончыліся дровы.

(Былі шчэ трэскі.

Ды няшмат.)

І падалася бабка Ганна

Да ўлады ў родны сельсавет.

Было яшчэ паўзмрочна-рана.

— А председателя ведь нет, —

Сказала бабцы сакратарка,

Падмазаўшы краёчкі губ.

(І будзе тут мая рэмарка:

Любы наведнік быў нялюб

У той дзяржаўнай установе.

І сакратарка — бы сцяна.

Як злы сабака, нагатове

«Да цела» не пусціць яна.)

Стаіць разгублена бабуля...

— Я ведь сказала: шефа нет!

Ды вушы Ганначкі пачулі:

Забраўся хтосьці ў кабінет.

Падобна, голас старшынёвы...

Крычыць ён нешта ў тэлефон...

Ды сакратаркі зноўку словы:

— Вас шеф не примет! Занят он!

«Не будзе помачы ад злыдня, —

Рашыла бабка. —

Так здавён...

І, мусіць, на наступным тыдні

Мне трэба з’ездзіць у раён...»

І вось прыехала старая

У той раённы гарадок.

«Яго ж народ наш выбірае, —

Падказвае Ганульцы клёк. —

А значыць, здольны да спагады

Райвыканкама старшыня.

Ён — годны прадстаўнік улады!

Той, сельсавецкі, не раўня...»

«А ў гэтай сакратаркі клубы

Паболей», — скмеціла яна.

Дый ад яе — пагляд нялюбы:

— Какого надо вам рожна?

Да вы же шефа задолбали,

Пенсионеры-старики!

Он примет вас сейчас едва ли…

Заботы ваши — не с руки…

«І тут не мецьму ні халеры,

Не дасць ён дроў мне — ні калка...»

«Пацалавала» зноўку дзверы

Таго прыўладнага чынка.

Таму Ганульцы сумна надта,

І думкі змрочныя адны...

«А ёсць жа ў нас і губернатар.

Паеду ў горад абласны!»

Пакой прыёмны — як святліца.

Яго не абысці за дзень...

А сакратарка — як царыца.

«І тут жа будуць справы дрэнь, —

Падумала няўзнак Гануля,

Калі ў пакой такі зайшла. —

І тут мяне чакае дуля,

І дроў — ні палкі, ні кала...»

Шматлікі люд вачыма тыцкаў

На сакратаркі той сцягно...

«А ў гэтай, як не ў нашай, цыцкі

Рвуць на сукеначцы сукно... —

Патлумак быў такі старэчы. —

Чым большы чын,

Тым бюст вышэй...»

І голас «дзівы»

Недарэчы

Данёс да бабчыных вушэй:

— Напрасно ждёте вы, старушка.

Вам не «обломится» приём…

И хоть наш губернатор — «душка»,

Но столько дел висит на нём!

І зачыніла зноўку дзверы

Яна, бабуля, за сабой...

«Каму ж, нарэшце, даць мне веры,

Куда пасунуцца з бядой?

Хто вырашыць мой клопат енты?

Бо ўсюды дзверы —

Проста здзек!

А во! Пайду да прэзідэнта!

Спагадны, кажуць, чалавек...»

Брыдзе, глытаючы паветра

(З вакзала пешаком ішла).

Страчае «спец» за сотню метраў:

— Вы что, старушка, из села?

Сюда нельзя… Закрыта зона…

Здесь резиденция теперь…

И здесь же — думайте резонно! —

Из воздуха как будто дверь…

Цяпер падумайце і самі

(Выснова просіцца самрэч):

Якімі жарснымі дрывамі

Паліцьме баба Ганна печ...

* * *

Наш чын «зачынены» без меры,

Яго народу не відно.

Паўсюль зачыненыя дзверы,

Хоць, кажуць, ёсць «адно акно»...

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов