ВУСНАМІ ДЗІЦЯЦІ PDF Печать E-mail
20.06.2011 23:38

 Nyauves-columnПрадстаўнікі Дзяржкантролю зайшлі ў першы клас адной з мінскіх школ і запыталіся ў дзяцей: «Хто з вас хацеў бы жыць у Амерыцы?» Усе дружна паднялі рукі: «Я!» Намесніцу дырэктара школы па ідэалагічнай рабоце звольнілі...

Сярод шматлікіх мінчукоў

Жыў-гадаваўся хлопчык Коля.

Заўсёды слухаўся бацькоў

І не пярэчыў ім ніколі.

І вось прыйшоў, нарэшце, час,

Калі, як дзеці ўсе сталіцы,

Той хлопчык Коля ў першы клас

Пайшоў з ахвотаю вучыцца.

Для Колі свята — што ні ўрок,

Было нямала дзён вясёлых.

Яшчэ ж дурманіў Колі клёк

І школьны завуч-ідэолаг.

— Любіце вы свой родны кут, —

Казала дзетвары кабета. —

Шчасліва вам жывецца тут.

Уладзе дзякуйце за гэта!

А дома чуў хлапчук не раз,

Як маці бацьку гаварыла:

— Ну што за ўлада сёння ў нас?

Жывём мы так, што свет не мілы.

Гарбацішся за той мільён,

Укалваеш, нібы пракляты...

А што ні мітынг — то разгон,

І «дзермакраты» йдуць за краты.

Казала завуч дзетвары:

— Нас паважае ўся планета,

Паўсюль прыхільнікі, сябры.

Уладзе дзякуйце за гэта!

А дома Коля чуў, як брат

Старэйшы

Гаварыў суседу:

— Вось зараблю даляраў шмат,

Дык за мяжу адгэтуль з’еду.

Кіраўнікі другіх краін

Да нас чамусьці — ні нагою,

І прэзідэнт зусім адзін,

І мы для ўсіх — нібы ізгоі.

— Жыве заможна наш народ! —

«Лікбез» ад завуча для дзетак. —

Пенсіянерам шмат даброт...

Уладзе дзякуйце за гэта!

А дома дык не так якраз

Казала Колі баба Вера:

— Зусім настаў нялёгкі час

Для кожнага пенсіянера.

Пайшла вось, на сваю бяду,

На пенсію. Сяджу без працы.

Дык зараз з хлеба на ваду

Даводзіцца перабівацца.

Дый шмат якіх яшчэ адзнак

Хвалебных

Прагучала ў школе

Для ўлады нашай.

Чуў, аднак,

Зусім не тое дома Коля...

І вось адказныя чыны

Наведаліся ў школу тую.

Хацелі ўпэўніцца яны,

Што ўладу дзетвара шануе.

— Хто хоча з вас, —

Спытаўся чын, —

Жыць за мяжой,

У тых жа Штатах?

І рукі цягнуць — як адзін!

Такая завучу адплата...

* * *

Даводзяць сёння нам усім

Прыўладныя прапагандысты,

Што самы лепшы ў нас рэжым,

Ён самы светлы, самы чысты!

Жывём мы без бяды-жуды

У Беларусі — роднай хаце.

...Ды толькі ісціна заўжды

Гаворыць вуснамі дзіцяці.

Обновлено 20.06.2011 23:39
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов