А СУДДЗІ ХТО? PDF Печать E-mail
25.07.2011 17:04

Zakonnikov-columnУ 1984 годзе мне давялося стаяць у Ватыкане пад скляпеннямі славутай «Сіксцінскай капэлы», з непаўторным душэўным узрушэннем разглядаць фрэску «Страшны суд» геніяльнага Мікеланджэла. Важную гуманістычную тэму мастак вырашыў бліскуча: непадкупны суд над людскімі грахамі, над злом немінучы…

Іншыя пачуцці ахопліваюць душу, калі аналізую рэаліі беларускага жыцця, назіраю за дзеяннямі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, за рэакцыяй скутага па руках і нагах, замбіраванага грамадства. Для мяне даўно стала несумненным, што наша рэчаіснасць падпадае пад ацэнку, зробленую адным з выкрывальнікаў самадзяржаўнай, паліцэйскай Расіі яшчэ ў ХІХ стагоддзі:

В судах черна неправдой черной

И игом рабства клеймена,

Безбожной лести, лжи тлетворной,

И лени мертвой и позорной,

И всякой мерзости полна.

Гісторыя паказвае, што гвалт вяртаецца «на кругі свая», што з усталяваннем аўтарытарнай улады кожная дзяржава свету абавязкова трансфармуецца ў паліцэйскую. Беларусь за апошнія 17 гадоў стала такой нават па знешніх прыкметах. Паводле дадзеных ААН, у свеце сярэдняя колькасць паліцэйскіх на 100 тысяч чалавек роўная прыкладна 300. У Беларусі гэты паказчык складае 1442 міліцыянты, мы лідзіруем. Азіяцкі Брунэй, які заняў другое месца, адстае ажно на 368 паліцэйскіх!

Велізарны штат міліцыянтаў у Беларусі дапоўнены значнай колькасцю іншых сілавікоў, а ўсім разам ім трэба адпрацоўваць немалыя зарплаты, апраўдваць сваё існаванне. Нават на дробныя акцыі мірнага пратэсту ўлада адказвае масавымі затрыманнямі, арыштамі, заахвочвае захоп грамадзян невядомымі асобамі «ў цывільным», што супярэчыць элементарным прававым нормам.

Пачварная практыка бярэ пачатак у мінулым. Пра тое, як «спецыялісты брудных спраў» хаваліся ад абураных людзей, стараліся не выкрываць сябе ў час расстрэлу рабочых у 1962 годзе ў Новачаркаску, расказаў былы першы намеснік камандуючага Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай М. Шапашнікаў: «Я хотел напомнить всем, что даже в программе нашей партии записано, что с точки зрения внутренних условий наше общество не нуждается в армии. Доказать им, что это беззаконно и нарушение всех человеческих норм. Спросить руководителей КГБ и МВД, почему если мы были в форме, то они переодели своих людей в грязные комбинезоны. Я хотел сказать о многом, но на партактив меня не пригласили».

А цяпер гаворка пойдзе пра суд, куды здаўна людзі ішлі «шукаць праўду». Якраз гэтай юрыдычнай інстанцыі трэба быць абсалютна незалежнай, у ёй павінны працаваць крыштальна сумленныя, праўдзівыя, справядлівыя людзі. Але разумнае патрабаванне не выконваецца…

У народнай казцы «Шамякін суд» у разглядзе справы галоўным аргументам выступае… звычайны камень. Суддзя лічыць, што загорнуты ў хустку прадмет, які яму спадцішка паказвае на працэсе адказчык, — гэта хабар, і прымае адпаведнае рашэнне. Затым, даведаўшыся, што паказваўся камень, які мог яго забіць, ён ужо ніякіх грошай не хоча, задаволены тым, што пазбег смерці.

Аддаючы належнае гумару, закладзенаму ў казцы, трэба зазначыць, што паказваць сучасным суддзям загорнуты ў хустку камень — справа марная. У іх паводзінах на працэсах, якія яўна палітычныя, ніякай імправізацыі няма. Чэшуць пад адзін «грэбень», спушчаны зверху. Суддзі дзейнічаюць жорстка, бо прагматычна лічаць, што лепш «перебдеть», чем «недобдеть».

Бяда ў тым, што кожны аўтарытарны кіраўнік даводзіць сваё амбіцыйнае жаданне бясконца ўтрымліваць уладу да абсурду. У Беларусі ў сувязі з пратэстнымі акцыямі, на якіх гучаць воплескі, пераследуюць мірных людзей, нават недатычных прахожых. А што будзе, калі ўдзельнікі «маўклівых пратэстаў» дадумаюцца наладзіць на вуліцах і плошчах гарадоў калектыўныя абеды? Тады ўлада адменіць харчаванне людзей?

У краіне ўсё перакручана з ног на галаву. Крымінальнікі, якія сядзяць за злачынствы ў турмах, аб’яўлены «порядочными людьми», а ні ў чым не вінаватыя палітычныя вязні, што адстойваюць дэмакратыю, правы і свабоды, названы «шалопаями», «шелудивой массой».

Абсурд, які пануе ў начальніцкіх галовах, перацякае ў суды. Спрацоўвае невыводнае халуйства, якое закляйміў выдатны рускі сатырык М. Салтыкоў-Шчадрын: «Я люблю, чтоб начальник ласкал меня, и ежели он ласкает, то отдаюсь ему совсем! Если сегодня я отдаюсь душой судебному генералу, то его одного и люблю, и всех его соперников ненавижу! Но ежели завтра меня полюбит контрольный генерал, то я и его буду любить одного, и всех его соперников буду ненавидеть!»

У 1937 годзе ў СССР па прапанове народнага камісара шляхоў зносін і цяжкай прамысловасці Л. Кагановіча, каб спрасціць працаёмкую місію карных органаў, вырашылі «ввести несудебное рассмотрение дел с применением высшей меры наказания». Старшыня СНК СССР В. Молатаў пайшоў далей, прапанаваў «рассматривать дела и расстреливать списками». Дыктатару І. Сталіну штомесячна клалася на стол зводка пра колькасць асуджаных за «шпионско-террористическую деятельность».

У 1938 годзе суд у Варонежы накіраваў у лагер разам з маці 9-месячнага В. Чакмарова як «ворага народа». А ў суверэннай Беларусі інваліда з пратэзам рукі судзяць за тое, што ён… апладзіруе.

Мяне ў юрыдычным «садоме і гаморы» хвалюе маральны аспект. Вось чаму ўспамінаюцца крылатыя словы А. Грыбаедава: «А судьи кто?».

Успомнім: чым павінен займацца суд у дачыненні да чалавека? Згадваю савецкую фармулёўку: «Суд призван осуществлять охрану /…/ социально-экономических, политических и личных прав и свобод граждан…». У сучаснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Суд» правы і свабоды грамадзян наогул не ўпамінаюцца.

Мудра, на ўсе часы напісаў заўвагу ў пісьмен­ніцкім дзённіку М. Пры­швін: «Какое же ужасное состояние общества должно быть, если всякую попытку личности противопоставлять себя «массе» принимают как контрреволюцию?»

Суд у Беларусі выступае сродкам запалохвання грамадства. Гэта тычыцца як юрыдычных, так і фізічных асоб. Інстанцыя, якая павінна стаяць на варце закона, канчаткова страчвае свой прававы аўтарытэт.

Як толькі чую па мясцовым тэлебачанні словы «Згодна ўказа…», то адразу з усмешкай успамінаю геніяльную п’есу В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», яе героя — станавога прыстава Кручкова з яго ўнікальнымі дэкрэтамі, дзе ўпамінаецца ўказ «всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49-го апреля 1893 года».

Але я ўпэўнены, што ні ўладнае карнае глупства, ні забаронныя дэкрэты, ні рэпрэсіўныя суды не здольныя знішчыць імкнення беларусаў да свабоды, іх веры ў вызваленне.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Обновлено 01.08.2011 16:50
 

Комментарии  

 
0 #3 26.07.2011 22:15
Думаю, что судьи разные бывают. Есть, говоря словами Салтыкова-Щедрина, такие, что "склонны путать понятия: "Отечество" и "Ваше превосходительс тво"". Но есть и такие, которым дела оппозиционеров и не "доверят" рассматривать.
Цитировать
 
 
0 #2 26.07.2011 22:05
На одного судью приходится примерно по 100 рассмотренных дел в месяц (уголовных, административны х, гражданских, материалов по уголовно-исполнительному процессу и т.д.) разной категории сложности. Поделите это число на количество рабочих дней и часов(исключая приемные дни, которые для судьи обязательны). Вы получите результат, свидетельствующ ий о том, что судьи тратят много личного времени на жизнь неудовлетворенн ого общества, не способного прожить без нарушения чьих-либо прав, и беспрестанно бегающего по судам. К чему веду. Неизвестно еще, кому требуется защита: людям или суду от людей.
Цитировать
 
 
0 #1 26.07.2011 21:57
Предлагаю автору подумать не только про суд, но и про людей, которые ходят туда "шукаць прауду". Дела оппозиционеров - это капля в море в судебной жизни. Наши люди перестали содержать и воспитывать детей, не способны жить вместе, ненавидят соседей, не хотят знать родственников, выпивают и т.п. Иначе откуда такое огромное количество алиментных дел, лишений родительских прав, разводов? Недовольные садоводы-любители готовые стереть в порошок соседей по поводу "не там дерево посадил". Люди не в состоянии добровольно разделить имущество, поделиться жильем, заключить соглашение о детях, вернуть долг, выплатить вовремя зарплату и т.п.. Я уже не говорю об административны х и уголовных делах - это особая тема, где "люди" демонстрируют себя во всей отрицательной красе.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов