НЕЎЯЗНАЯ ЮСТЫЦЫЯ PDF Печать E-mail
15.08.2011 17:08

Nyauves-columnУ Страсбургу праходзіла пасяджэнне ў межах праекта «Падтрымка судовай сістэмы ў краінах «Усходняга партнёрства». Беларусь таксама хацела накіраваць туды сваю дэлегацыю, але яе не пусцілі...

Прачулі ў міністэрстве, што юрысты

З усёй Еўропы

Хочуць зладзіць сход.

«Наш суд і справядлівы, і празрысты,

Таму яго і любіць наш народ, —

Рашыла міністэрскае начальства, —

Еўропе вопыт свой перададзім,

Бо выязджаем мы туды не часта,

А там суды такія —

Смех адзін».

Абралі дэлегацыю ў замежжа

І наказалі так яе чальцам:

— Хай кожны ў вочы

Праўду-матку рэжа,

Маўляў, парадак іхні

Нам няўцям.

Плявузгаюць яны, што ў чалавека

Павінны быць свабоды і правы...

Феміда ў іх — на галаву калека...

Ёй выправіць мазгі павінны вы.

Напрыклад, турмы ў іх,

Нібы курорты:

Ёсць тэлевізар,

Ёсць басейн і пляж...

Не дзіва, што бандыцкія кагорты

Ахвотна йдуць туды,

Як на кірмаш.

У нас жа толькі шконкі і парашы —

Каб ведалі,

Што там жыццё не мёд.

А бандзюгану

Наша «Белараша»

Пускае ў чэрап кулю навылёт.

А тых жа,

Хто пра ўладу мару носіць,

Караем

І не лічым тут да трох...

У нас палітык ёсць адзін —

І досыць.

Астатніх заганяем у астрог.

Таму пра іншы лад

Няма і згадкі.

Нам нават крызіс —

Маннаю з нябёс.

А недавольных

(Тых, хто плешча ў ладкі)

Чакае зноўку ж

Незайздросны лёс.

Міліцыянты іх бяруць за шкірку

І ў суд вязуць —

Выконваюць загад.

А там у нас прысуды пад капірку:

«Махаў рукамі,

Што ні слова — мат...»

Бывае, назаляюць адвакаты,

Аднак і ім

Далі мы па руках...

Спатрэбіцца —

Садзіцьмем і за краты,

Там ім для працы

Гэтакі размах!..

Няхай наш вопыт

Вывучаць буржуі,

І поўны крах

Еўропу абміне.

Адразу там парадак запануе,

І будзе ціха-мірна,

Бы ў труне.

Буржуйскі свет той

Вопыт наш не зведаў.

Не запрасілі...

— Вопыт ваш не трэ’, —

Нам так сказалі. —

Племя людаедаў

Хай як узор

Сабе яго бярэ...

* * *

Раней Еўропа

Суддзям некаторым

Забараніла ўезд —

Жылі з маной.

Цяпер, як вынік

(Проста смех і сорам!),

Юстыцыя ўся стала неўязной...

Обновлено 15.08.2011 17:09
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов