ЧАЛАВЕК-НАТОЎП PDF Печать E-mail
29.11.2011 11:20

Nyauves-columnУ Брэсце супрацоўнікі міліцыі затрымалі, а суд аштрафаваў праваабаронцу Рамана Кісляка за «несанкцыяванае масавае мерапрыемства», у якім удзельнічаў натоўп з… аднаго чалавека: Кісляк выйшаў на бульвар, каб падтрымаць Алеся Бяляцкага.

Над дамамі навісалі хмары,

Хоць не задажджылася пакуль…

Па бязлюдным гарадскім бульвары

Міліцэйскі рухаўся патруль.

Два сяржанты тлумнымі вачыма

Зыркалі пагрозліва наўкол.

Ды, аднак жа, не было прычыны,

Каб ужыць як след дубінку-кол.

Тупалі сяржанты ўправа-ўлева,

Часам іх хіліла да зямлі,

Бо яны, прызнацца, «для сугрэву»

Трохі, так бы мовіць, «ужылі».

Не даюць вачам сяржанты веры,

Абурэнню іх няма мяжы:

Мітынг нейкі

Ладзіць люд у скверы!

Што рабіць?

Бяжы ды іх вяжы!

Кінуліся ў «бой» міліцыянты,

Ды заспелі… толькі аднаго.

І схапілі беднага за транты,

Тут жа ў суд даставілі яго.

У сяржантаў,

Што зусім рэзонна,

Цётка запыталася ў судзе:

— Калі быў там мітынг незаконны,

Дык другія «выступанцы» дзе?

І сяржант, што цёрся ля парога,

Даў адказ надзейны і зямны:

— Выступанцаў бачылася многа.

Мусіць жа, разбегліся яны.

Ну якія ў нас звычайна сведкі?

Толькі ў форме ўсе яны цяпер.

І суддзя трывалы доказ гэткі

Прыняла, як кажуць, напавер.

Дзецюка «шпынялі», як анучу,

А прасцей — над ім чынілі здзек:

Быў прысуд, што «масавую бучу»

Ён стварыў — адзіны чалавек…

* * *

Хтосьці запярэчыць мне захоча,

Хтосьці скажа словы проста ў лоб,

Што яны не «залівалі вочы»,

Гэта на міліцыю паклёп.

Ці было, ці не было такое…

Версія адна, на добры толк.

Бо траіцца толькі з перапою,

І тады адзін — нібы натоўп…

Са зместам кніг Алеся Няўвеся «Ад аргазму да маразму», «Дзежка дзёгцю», «Адлуп», «Пустадомкi», а таксама з новымі фельетонамі можна пазнаёміцца на сайце: www.alesnauwes.com

Обновлено 06.12.2011 08:00
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов