КОЖНЫ З НАС НА «МЕРСЕДЭСЕ» СЁННЯ ГОЙСАЕ ПА ЛЕСЕ PDF Печать E-mail
20.02.2012 09:22

Nyauves-columnУ старшыні аднаго з калгасаў Гродзенскай вобласці злодзей украў 65 тысяч долараў. Каментуючы крадзеж, старшыня патлумачыў, што, на яго думку, такія грошы сёння ёсць у кожнага беларуса.

Жыў у далёкім Эквадоры

Дзяцюк — абарыген Хуан.

Хоць і не зведаў многа гора,

Але й не шыкаваў, як пан.

Збіраў какосы і бананы,

Не наракаў на цяжкі лёс.

Ды неяк Інтэрнэт Хуану

Навіну яркую прынёс.

На вочы трапіла заметка,

Што ёсць у свеце дзіўны край,

Які цвіце-красуе кветкай,

І там амаль біблейскі рай.

Там у людзей збыліся мары,

Бо ўрад мясцовы — не бязмен:

За незлічоныя даляры

Жыве любы абарыген.

Рашыў Хуан:

«Зусім магчыма,

Калі патраплю ў свет другі,

Не ўбачу ўласнымі вачыма,

Які ён, рай, бо ёсць грахі.

Хоць Беларусь адсюль далёка

(Трэ’ плысці мілю не адну),

Ды пры жыцці краёчкам вока

На рай сапраўдны я зірну».

Сабраў апошнія капейкі,

«Пашкроб» радню сваю Хуан,

І вось праз час няпэўны нейкі

Паплыў ён цераз акіян.

Быў момант велічна-ўрачысты,

Калі ў гурме ў належны час

Амерыканскія турысты

Наведалі «ў раі» калгас.

Усіх гасцей у доме ўласным

Прымаў калгасны старшыня.

Той дом — Хуану гэта ясна —

Ягонай хатцы не раўня.

Харомы там — нібы ў эміра.

Хуан ажно разявіў рот,

На гэты рай дзівіўся шчыра,

Бо сам не меў такіх даброт.

А ў старшыні была турбота,

Зусім звычайны інтарэс:

— Ёсць у мяне аўто, «таёта»,

А я хацеў бы «мерседэс».

Зусім жа не ў раскошы справа…

Тут, на сяле, з нядаўніх пор

На «мерседэсе» ездзіць нават

Калгасны конюх Міканор.

І ўвогуле: жыве заможна

Калгаснік беларускі наш.

І пад матрацам мае кожны

Сто тысячаў даляраў аж…

Хуан, узрушаны без меры,

Вярнуўся ў родны Эквадор.

«Я тут не маю ні халеры, —

Няўцямным клёкам ён дапер. —

Як дурань, я якога ляду

Ірваў какос, жаваў банан?

Мяняць патрэбна нашу ўладу!» —

Рашыў у рэшце рэшт Хуан.

У тым лацінскім асяродку

Для бунту спосабаў няшмат:

Не рваў Хуан, як кажуць, глотку,

Збіраў «бабло» на аўтамат…

А ў Беларусі гэтым часам

Калгасны конюх Міканор,

Запіўшы хлеб нішчымны квасам,

З хаціны выправіўся ў двор.

Запрог каня ён, каб па дровы

Паехаць у няблізкі лес.

Хоць конік не зусім здаровы,

Ды меў мянушку «Мерседэс»…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 27.02.2012 09:37
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов