«ФІНЫ «НОКІЮ» ЗБУДАВАЛІ, А МЫ — АГРАГАРАДОК» PDF Печать E-mail
22.08.2010 20:47

Neklyaev_142Сённяшняга кіраўніка краіны шмат хто, асабліва з блізкага замежжа, лічыць моцным гаспадаром. Аднак у лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева іншая думка.

— Шмат хто ў краінах-суседках кажа, што нам з Лукашэнкам пашанцавала. Маўляў, можа, ў яго і ёсць хібы-перагібы, але ўсё ж ён навёў парадак…

— Сапраўдны гаспадар, які кіруе дзяржавай, павінен быў збудаваць такую эканоміку ў краіне, якая не аддаляла б нас ад эканамічнага прагрэсу, а набліжала да астатняга свету — па ўзроўню жыцця. Слухайце: за 16 гадоў, бачачы, як развіваецца навакольны свет, бачачы, што непазбежныя рынкавая эканоміка, прыватызацыя, — ён дабіў эканоміку да ручкі. Ніхто мне не давядзе, што за гэтыя 16 гадоў — пры нармальных законах, пры свабодным грамадстве, пры рынкавай эканоміцы, мы жылі б горш за палякаў ці іншых суседзяў. І мы зараз не былі б на тым эканамічным узроўні, на якім знаходзімся.

Гэта можна было зрабіць — ён гэтага не зрабіў. Дык які ён гаспадар? Гаспадар, які аграгарадкі гэтыя збудаваў? Якія сродкі заганяюцца ў сельскую гаспадарку — ужо ўсе прызналі, што яны раскрадваюцца, а ўсё адно гоняць і гоняць. Ён, магчыма, някепскі гаспадар у сваіх рэзідэнцыях… Але ў якасці кіраўніка вялізнай гаспадаркі, якая называецца Беларуссю, якая за гэтыя гады павінна была жыць значна лепей, чым яна жыве, ён мне такім гаспадаром не ўяўляецца.

— Некаторыя могуць запярэчыць: а як можна было развіваць гэтую эканоміку, калі ў нас такая залежнасць ад энергарэсурсаў, ад усяго іншага?

— А іншыя як спраўляюцца? Не ў адных нас такая залежнасць. Па другі бок ад Расіі знаходзіцца Фінляндыя, якая ў 1991 годзе перажыла эканамічны крызіс, бо развал Савецкага Саюза прывёў да таго, што ўсе сувязі, і найперш завязаныя на сыравіне, аказаліся разарваныя. У выніку было страшэннае беспрацоўе, не плаціліся сацыяльныя дапамогі. Аднак усяго дзесяць гадоў хапіла гэтай краіне, каб выйсці з крызісу на ўзровень вядучых дзяржаў свету. Хіба там нафта ёсць, газ? Там, як і ў нас, вада, лес і каменні. Яны гэта зрабілі, таму проста ўключылі сваю гаспадарку ў сусветную, і яна стала працаваць па законах сусветнай гаспадаркі. І дасягнула таго, што дасягнула: адразу пайшлі інвестыцыі з Захаду, адразу пайшлі новыя тэхналогіі, стварылі фірму «Нокіа», і пайшло-паехала. І цяпер там вырашаюць, на што патраціць грошы, а не на тое, каб думаць, дзе іх знайсці, як пракарміць дзяцей. Так што не трэба нам дурыць галаву. Беларусь знаходзіцца ў значна лепшых умовах, чым Фінляндыя: яна не на поўначы, яна ўрэшце на скрыжаванні транзітных шляхоў. Праўда, сітуацыю падсапсаваў Чарнобыль, але якая б вялікая гэта праблема ні была — яна вырашальная.

Ён лезе паўсюль… І проста замбуе кіраўнікоў, якія б маглі рабіць сваю справу нармальна і ўцямна. Таму і чуем мы, што Лукашэнка вышэй за Бога: калі пашле дождж — будзе дождж, а не пашле… Я бачыў на свае вочы, як людзі спачатку нешта хочуць рабіць, а пасля, падумаўшы, разважыўшы, вырашаюць не брацца за гэта. Бо пачнеш рабіць — наробіць ляманту, што гэта не так, тое не гэтак. І ўрэшце людзі баяцца браць адказнасць на сябе. Спакайней галавой ківаць і рабіць так, як ён кажа. А дакладней — нічога не рабіць. Вось «Дажынкі» правядзем, спеўкі наладзім, гарэлкі пап’ем, падарункі раздамо — усё ж гэта паўтараецца з года ў год, ніяк не мяняючыся. Усё стабільна: «Дажынкі», «Славянскі базар» — і тым, хто іх арганізуе, і хто ў іх удзельнічае…

Юлiя РЫМАШЭЎСКАЯ

Обновлено 01.09.2010 13:26
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов