ХЛУСНЯ PDF Печать E-mail
24.10.2010 19:10

Nyauves-columnСацыялагічнае тэставанне, праведзенае брытанскімі вучонымі, выявіла: грамадзяне і грамадзянкі на працягу свайго жыцця падманваюць адзін аднаго 88 тысяч разоў пры ўмове, што жывуць не менш чым 60 гадоў. Гэта значыць, хлусяць 1466 разоў за год і прыкладна 4 разы ў дзень. Гэта — у сярэднім. Хтосьці і часцей. А хтосьці радзей. Напрыклад, мужчыны — па 5 разоў, як правіла. Жанчыны, на здзіўленне, нават у сярэднім менш ілжывыя — хлусяць па 3 разы ў дзень.

Што ж, вынік тэставы не слабы!

І нечаканы ён такі!

Ды ўсё ж не веру я, што бабы

Ілгуць радзей, чым мужыкі.

Галовы дураць нам бясконца!

Дык колькі лгуць жанкі за дзень?

Праверыць я рашыў на жонцы,

Каб разагнаць сумненняў цень.

...Я не паспеў яшчэ падняцца,

Яна ж крычыць мне на хаду:

— Мне трэба зараней на працу,

На кухні знойдзеш сам яду.

Я ж ведаю: да масажыста

Бяжыць — мільгаюць лыткі аж.

Падман, як кажуць, самы чысты.

Я сам бы ёй зрабіў масаж...

Яшчэ адзін падман быў страшны,

Калі засеў я за абед:

Мне суп падсунула ўчарашні,

Гару “залеташніх” катлет.

Сама ж сказала:

— Толькі-толькі

Я адышлася ад пліты.

Мог запярэчыць я... А толку?

Тут нумар, мовіць так, пусты.

Калі ж прыйшла яна з работы,

То вочы закаціла ў столь:

— Даўно расклеіліся боты,

І шубу ўсю паела моль!

Я па жыцці, сабе на згубу,

Мужык, прызнацца, не скупы.

— Ты маеш аж чатыры шубы...

— А ты мне новую купі!

Пра боты гэтак жа схлусіла:

Як новыя — відно здалёк.

Пярэчыць не хапае сілы,

Дастаў я зноўку кашалёк...

А вечарам у цёплым ложку,

Калі адчуў я лёгкі ўздым,

Пачаў схіляць яе патрошку...

Ну, так бы мовіць, на інтым.

Маё ўжо цела жарсцю стогне!

Ды атрымаў я чорта з два,

Бо адхіліла жонка сцёгны.

— Баліць, — сказала, — галава.

Я не паверыў ёй, вядома,

Тут нейкі варыянт другі...

Яна ж нядаўна вакол дома

Адбегала аж тры кругі.

А можа, да свайго каханка

Яна хадзіла сярод дня?

Вось будзе мне неспадзяванка!

Дальбог, усім хлусням хлусня!

Ты мне хлусі, ды ведай меру.

Не трэба мне, каб вырас рог!

Вось заўтра прасачу, праверу...

І прыдушу тады, дальбог.

* * *

Хлусні наеўся да адвалу.

Таму пра тэст

Мой кончы сказ:

Жанчына гэта напісала,

Схлусіўшы

У чарговы раз.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов