ПРАВААБАРОНЦЫ ЕЎРОПЫ ЗАСЦЕРАГЛІ ВЭСТЭРВЭЛЕ І СІКОРСКАГА ПЕРАД ВІЗІТАМ У МІНСК PDF Печать E-mail
02.11.2010 16:28

Падчас перамоваў з уладамі Беларусі акрамя прагматычных эканамічна-палітычных пытанняў неабходна дамагацца прагрэсу ў захаванні правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў. Пра гэта ідзецца ў заяве шэрагу міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый, распаўсюджанай напярэдадні візіту ў Мінск міністраў замежных спраў Польшчы і Германіі.

Нагадаем, 2 лістапада адбудзецца сумесны візіт у Мінск кіраўнікоў МЗС Польшчы і Германіі Радаслава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле, падчас якога запланаваныя іх стустэчы як з кіраўніцтвам Беларусі, гэтак і з кандадатамі на прэзідэнта ад апазіцыі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Аўтары звароту, пад якім падпісаліся арганізацыя Belarus Watch (Літва), Libereco – Партнёрства ў імя правоў чалавека (Германія), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), « Грамадзянская Беларусь» (Чэхія) і Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвегія), вітаюць дыялог паміж уладамі Беларусі і краінамі Еўразвязу, аднак звяртаюць ўвагу на « па-ранейшаму актуальную праблему недатрымання Беларуссю асноўных правоў чалавека» .

« Заклікаем прадстаўнікоў уладаў Еўразвязу звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі зазнаюць пераслед палітычныя апаненты ўлады і незалежныя журналісты, прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, не забяспечаная свабода слова, сходаў і аб’яднанняў, — ідзецца ў заяве. — Улічваючы, што візіты высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў паспяхова выкарыстоўваюцца ўладамі Беларусі як знак падтрымкі заходніх краін цяперашняму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку напярэдадні маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, просім, каб у ходзе кантактаў з уладамі на парадку дня абавязкова прысутнічала тэма каштоўнасцяў справядлівасці, дэмакратыі, чалавечай годнасці»

Сярод пытанняў, якія, на думку праваабаронцаў, Вэстэрвэле і Сікорскі павінны ўзняць на перамовах у Мінску — «вызваленне палітзняволеных (Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і інш.), спыненне крымінальнага пераследу незалежных журналістаў, увядзенне мараторыя і скасаванне смяротнага пакарання, скасаванне Артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу, што прадугледжвае пазбаўленне волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, правядзенне вольных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, што напярэдадні візіту Гіда Вэстэрвэле заявіў у інтэрв’ю нямецкім СМІ, што яны не будуць умешвацца ў перадвыбарную барацьбу, «аднак з усёй выразнасцю дамо зразумець, што мы з вялікай заклапочанасцю ўспрымаем дзяржаўныя рэпрэсіі напярэдадні выбараў» . Пры гэтым міністр дадаў, што пры ўмове выбару Беларуссю дэмакратычнага курса стане магчымым яе далейшае збліжэнне з Еўропай.

ТUT.BY

 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов