ПІКЕТ PDF Печать E-mail
07.10.2009 16:07
nyauves-270px...Не размінуцца б з «палавінай»:
Сустрэч там прызначаюць шмат
Я з тэкстам «Гэта я, Марына!»
На шыю пачапіў плакат.

Чакаю не адну хвіліну...
Ды гэта звыклы варыянт —
Заўжды спазняецца дзяўчына.
І тут як тут — міліцыянт.
«У раённым судзе Віцебска была разгледжана скарга актывіста «Нашага Дому» Паўла Левінава на дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама, які адмовіў праваабаронцу ў праве правесці ў Дзень абароны дзяцей пікет пратэсту. Левінаў хацеў расказаць пра тое, як у нашай краіне парушаюцца правы падлеткаў. Зрабіць падобнае яму не дазволілі, бо заяўленае месца не вызначана адпаведным рашэннем, а «стаянне ў цэнтры горада будзе перашкаджаць руху пешаходаў». Як і варта было чакаць, суд заняў бок чыноўніка.

Павел Левінаў, вядома, па фігуры не падобны на Дзюймовачку, аднак і не такі мажны, каб яго немагчыма абысці...»

«Снплюс»


Я «калупаўся» ў Інтэрнэце,
Шукаў каханку я для ўцех.
І вось знайшоў!
І той кабеце
Паслаў пісьмо.
Схіляў на грэх...

Я не разлічваў на прыгоду
Бо не Брэд Піт, не малады...
Аднак дала дзяўчына згоду!
Самой абрыдла ад нуды.

Дзяўчыне флірт якраз дарэчы,
Бо ён разгоніць сум і тлум.
І мы прызначылі сустрэчу
На плошчы, ля ўваходу ў ЦУМ.

Не размінуцца б з «палавінай»:
Сустрэч там прызначаюць шмат
Я з тэкстам «Гэта я, Марына!»
На шыю пачапіў плакат.

Чакаю не адну хвіліну...
Ды гэта звыклы варыянт —
Заўжды спазняецца дзяўчына.
І тут як тут — міліцыянт.

— Здзесь пахнет, гражданін, пікетам.
Хто разрашыў цібе стаяць?
Я задзяржу цібя.
Пры этам
Пайдзёш і ў суд жа ты, птамаць.

— Ды тут палітыкі нямашка,
І не пра «зніклых» мой плакат...
— Малчаць!
І марш у каталажку!
Хадзіць мяшаеш людзям, гад!
Как пугала, стаіш тут колам.
Дасуг праводзіт жа народ.
Вот, пазнакомся з пратаколам,
Знімай плакат свой — і ўпярод! .
..Хоць нары не былі пярынай
І суд «упёк» як за тэракт,
Ды больш хвалюе, што Марына
Не йдзе са мною на кантакт.

Мой фельетон — не пра любошчы,
І тут Марына ні пры чым.
А я пра гэтых, што на плошчы
Пікеты ладзяць «без прычын».
Ты, «адшчапенец», май на мэце
І ўбі, як цвік, сабе ж у плеш:
Ты вечна будзеш на прыкмеце!
І не таму, што ты ў пікеце —
Таму, што ўвогуле жывеш.
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов