БЛІЖНІЯ І ДАЛЬНІЯ PDF Печать E-mail
24.01.2011 08:59

Nyauves-columnКраінамі «бліжняга замежжа» ў нас чамусьці называюць усе краіны СНД. А вось «дальняе замежжа» — увесь «буржуйскі» свет. Нават суседняя Літва.

 У незабыўныя часіны

Былога СССР

Мяне ў Баку паілі слынна

(Ажно ікаецца й цяпер).

Мне не забыць Азербайджана!

Адзін паважны аксакал

(Я б не сказаў, што быў ён п’яны,

Хоць выпіў не адзін бакал)

Спытаў:

— Мой беларускі дружа,

Мне адкажы як на духу:

У наш Саюз ты верыш дужа

Ці сумняваешся крыху?

Скажы мне, для цябе не дзіва,

Як нам даводзяць з году ў год,

Што ў нас ва ўсіх адна Радзіма,

Што ўсе мы і народ адзіны,

Савецкі, мовіць так, народ?

Ўспрыняць я гэта не гатовы...

Ну што агульнае

У нас?

Традыцыі?

Ці вера, мова?

Дзе Беларусь, а дзе — Каўказ...

Мы сустракаемся, як госці,

Ды не жывём, нібы браты.

Яму я запярэчыў штосьці,

Ды маналог мой быў пусты...

Затым распалася краіна,

Пайшлі народы ўсе ўразнос.

І ўжо ў найноўшыя часіны

Мяне ў Літву закінуў лёс.

У вільнюскай кавярні новай

З літоўцам мы пілі віно.

Была сардэчнаю размова —

Як між братамі ўсё адно.

Плячо ў плячо ўсе продкі нашы

Жылі на гэтае зямлі.

І боль, і радасць з той жа чашы

Яны, так мовіць бы, пілі.

У нас была адна краіна,

Адны князі і каралі.

Ды і цяпер мы з ім — літвіны,

Якімі б межы ні былі.

Таму, прызнацца, вуха рэжа,

Калі гучыць самападман:

Літва нам — дальняе замежжа,

І бліжняе — Азербайджан.

* * *

Дык хто для нас найболей блізкі?

Што можа быць радней Літвы?

Да Вільні — нашае калыскі —

Бліжэй, чым нават да Масквы.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов