ЯК СВЯТКУЕМ ПЕРАМОГУ? PDF Печать E-mail
29.05.2011 16:51

Zakonnikov-columnСвята Перамогі, якое з размахам адзначаецца ў Беларусі і Расіі, злучаных чыноўнікамі ў так званую Саюзную дзяржаву, прайшло. Цяпер можна без ідэалагічных міфаў, без прапагандысцкага ажыятажу спакойна паразважаць: якой была, як адгукаецца ў свядомасці ўсіх пакаленняў постсавецкіх людзей Вялікая Айчынная вайна, ці ёсць належны клопат пра яе герояў і пакутнікаў?

Улады Беларусі і Расіі стараюцца замоўчваць або зацяняць факты пра тое, якой спусташальнай была апошняя сусветная бойня, якія трагічныя, дагэтуль непераадоленыя наступствы для нашых народаў яна прынесла. Афіцыйная прапаганда, не ўпамінаючы велізарныя чалавечыя страты, робіць націск на героіку ваенных падзей, якая дапамагае легітымізацыі і захаванню рэжымаў, што маюць яўны ўхіл да мілітарызацыі.

Такая эксплуатацыя вайны рашуча асуджалася выдатным пісьменнікам-франтавіком В. Астаф’евым, які быў сумленнем разумнай Расіі, з якім мне пашчасціла сябраваць. У інтэрв’ю для кітайскіх чытачоў незабыўны Віктар Пятровіч мудра сказаў: «Надо писать о войне так, чтобы ни у кого не возникало желания больше воевать, отучать надо от войны. Воспевание подвигов, геройства и мужества — это провокация! Провокация на продолжение агрессивного начала в человеке».

У роздуме менш буду гаварыць сам, хачу даць слова сведкам мінулага, якія дапамогуць высвеціць праўду. На Паўночна-Заходнім фронце афіцэр Данііл Фібіх запісвае ў асабістым дзённіку: «24 января 1942 г. Основные кадры пехоты полегли под Яхромой и Дмитровом. Некому было вручать ордена — награжденные в земле или в лазаретах. Во сколько человеческих жизней обойдется нам эта война?

29 марта 1942 г. После войны (конечно, я говорю о победоносной) мы будем милитаристической страной. Если мы захлебывались от восторга и бряцали оружием, отвоевав две сотки у озера Хасан, то что будет после победы над гитлеровской Германией?

А победит немцев не регулярная армия — она была разгромлена в первые месяцы войны, — а весь русский народ. За это ему честь, любовь и слава!»

Сапраўды, так яно і сталася, але як адзначалі Перамогу, якім было жыццё савецкіх людзей пасля яе? Цытую гутарку з расіянкай, жыхаркай в. Копцева Зінаідай Багамолавай: «Два бака водки привезли, тогда водки в бутылках не было, только разливная. Выпивали, закусывали, начальники от колхозников не отходили; все вместе гуляли на улице, праздновали День Победы.

Корреспондент: «А что было после?»

«После? Холод, голодина, ничего не уродилось, мы пухнуть начали. Есть нечего было, «мусору» из колхоза и то не давали. Мы что ели? Крапиву, липник, лебеду. Клеверная кашка у нас вместо белой муки была. Липы ободрали, все горки голые стояли. Из липового листа муку делали. А свекровь моя, она мох сушила, терла, делала муку и ела. Но мы мох не ели, мы траву ели.

Отца в конце войны в стройбат забрали. Мы остались без отца, пахали на себе. /…/ Мы делали такую бревнушку, длинную-длинную, и тащили плуг, считай, на своих плечах».

У беларускім і расійскім грамадствах заўважаецца слабая гістарычная адукаванасць людзей. З іх галоў яшчэ не выветрылася хлусня. Аўтарам яе часта быў сам крывавы тыран Іосіф Сталін, якому хочуць зноў прыпісаць выключныя заслугі ў разгроме фашыстаў. Вялікая руская паэтка Анна Ахматава вынесла яму такі прыгавор: «Сталин — самый великий палач, какого знала история. Чингисхан, Гитлер — мальчишки перед ним». Яна добра ведала, што кажа.

Беларусь і Расія з падачы аўтарытарных рэжымаў святкуюць Перамогу па зашмальцаваных савецкіх лекалах, трафарэтна, казённа, без уліку ўзросту, слабога здароўя галоўных герояў урачыстасці. Мне смешна бачыць, як у слаўны майскі дзень першымі ў Мінску ганарыста крочаць тыя людзі, якія дачынення да свята не маюць, як следам, выпінаючы жываты, пыхліва выступаюць шматлікія генералы і палкоўнікі, абвешаныя, як навагоднія елкі, юбілейнымі медалямі і значкамі. Над Масквой па камандзе чыноўнікаў самалёты зноў разганялі воблакі. Сёлета парад каштаваў 100 млн рублёў, на 20 млн болей, чым у юбілейным 2010 годзе. А ў гэты час варонежскі ветэран вайны В. Засорын, якому не далі прыстойнае жыллё згодна пастановы, дзе сказана, што «в поселениях без централизованных инженерных сетей в одно- и двухэтажных зданиях допускается отсутствие водопровода и канализированных уборных», у знак пратэсту паслаў прэм’ер-міністру У. Пуціну свае баявыя ордэны і медалі. У такім становішчы ў Расіі знаходзіцца не адна тысяча заслужаных людзей. А колькі нашых вясковых ветэранаў дажывалі і дажываюць век у такіх хатах!

У Беларусі жыве 35,5 тысячы ветэранаў вайны. Нават самым маладым з іх стукнула больш 80-ці гадоў! У перадсвяточныя дні я гутарыў з удзельнікамі вайны, якія па стану здароўя даўно не ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, у пераважнай большасці — гэта адзінокія людзі. Высвятляецца, што найперш многія з іх маюць патрэбу ў якасных леках, у доглядзе.

Час нікому не падуладны, яго ніхто не можа затрымаць, спыніць. Як бы ні захоўвалася народная памяць пра маштабныя баталіі, але эмацыянальны і прапагандысцкі накал вакол войнаў згасае, сувязь пакаленняў паступова слабее. Давайце згадаем: як успрымаюць сучасныя людзі Айчынную вайну 1812 года або бліжэйшую па часе Першую сусветную вайну (1914 — 1918 гг.)? Без нейкіх асаблівых эмоцый, проста, як пэўныя гістарычныя даты ў жыцці народаў. Тое ж самае адбудзецца і з Вялікай Айчыннай вайной.

Помніць мінулае — не азначае жыць толькі ім. Дзяды і бацькі сваю справу зрабілі, адстаялі свабоду. Але прымазвацца да іхніх заслуг, выхваляцца імі — сорамна. Мы позна, у канцы ХХ стагоддзя ўключыліся ў нацыянальную будаўнічую гонку, адстаем ад іншых еўрапейскіх народаў. А таму на першы план выступае актыўнасць працаздольных пакаленняў.

Галоўнай задачай для беларусаў паўстае выпрацоўка і рэалізацыя «Праекта развіцця нацыі». Што ён павінен прадугледжваць? Асновай эканомікі трэба закласці максімальнае выкарыстанне патэнцыялу сусветнага «банка ведаў», стварэнне навукова-тэхнічных паркаў, універсітэцкіх цэнтраў, кампутарнай тэхнікі, інтэлектуалізацыю ўсёй вытворчасці. Поспех будзе, калі наладзіцца належная адукацыя, падрыхтоўка выдатных спецыялістаў, падтрымаецца навука, узнімецца ўзровень агульнай культуры людзей. Усім грамадствам трэба фарміраваць не чыноўніцкую, касмапалітычную, а нацыянальную, патрыятычную эліту. Яна стане служыць не ўласнай кішэні, а любімай Айчыне. Вось тады можна святкаваць новую Перамогу! На жаль, ні рэжым, ні большасць насельніцтва Беларусі гэтага ніяк не зразумеюць…

Ваенную Перамогу варта адзначаць разумней і сціплей: менш гарланіць, скакаць і пуляць у неба ракеты, а лепш заняцца прывядзеннем да ладу месцаў пахавання, помнікаў і абеліскаў, нягледзячы на эканамічны крызіс, бясплатна забяспечыць жывых герояў якаснымі лекамі, неабходным харчаваннем і апякунскім абслугоўваннем. Пакуль не позна, трэба аддаць належнае гэтым слаўным людзям, якіх засталася толькі маленькая жменька. Нічога большага ад дзяржавы і грамадства не патрабуецца.

…Ад рэдакцыі: кнігі С. Законнікава «Шалёная Куля», «Дол» (вершы і паэмы), «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Обновлено 05.06.2011 20:02
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов