ГАВАРЫЦЬ ПРАЎДУ — СВАБОДА ДУМКІ PDF Печать E-mail
27.06.2011 09:11

 Nekl_150Пад час уручэння прэміі «За свабоду думкі» я столькі раз чуў фразу: «Ён гаварыў праўду», што, здаецца, лаўрэатам яе і павінен быў стаць менавіта гэты чалавек. Як не цяжка здагадацца, гутарка ідзе пра паэта Уладзіміра Някляева.

Традыцыйна ўручаецца прэмія «За свабоду думкі» 19 чэрвеня, у дзень народзінаў славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. А адбываецца гэта на малой радзіме Васіля Уладзіміравіча — у вёсцы Бычкі Вушачцкага раёну Віцебскай вобласці. Заснавана яна рухам «За свабоду». Як расказаў у сваім выступе лідар гэтага аб’яднання Аляксандр Мілінкевіч, яна стала лагічным працягам падзей 2006 года. Маецца на ўвазе ўзнагарода руху прэміяй Еўрапарламента імя А.Д. Сахарава і «плошчы», якая з таго часу мае не толькі прамое, але і пераноснае значэнне.

Прэмія «За свабоду думкі» была ўручана ўжо ў чацвёрты раз. Раней яе лаўрэатамі сталі знакаміты паэт Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, мастак Алесь Пушкін, палітык Павал Севярынец і грамадская актывістка Ада Райчонак, якую добра ведаюць за арганізацыю шматлікіх мастацкіх пленэраў, як стваральніцу некалькіх музеяў і заснавальніцу цэнтра імя Язэпа Драздовіча.

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Обновлено 04.07.2011 22:46
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов