ГАЙДУКЕВІЧ ПРА СЫНА-МІЛІЦЫЯНЕРА І АКЦЫІ ПРАТЭСТУ PDF Печать E-mail
18.07.2011 16:42

Gaydukrvich_150Алег Гайдукевіч узначальвае Фрунзенскі РУУС сталіцы i курыраваў разгон каля Лядовага палаца ў Менску.

Алег Гайдукевіч ужо ў 29 гадоў стаў намеснікам старшыні РУУС Партызанскага раёна, цяпер кіруе раённым упраўленнем Фрунзенскага раёна. Ягоны бацька — старшыня Беларускай ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — распавядаў у інтэрв’ю, што сын заўсёды марыў пра кар’еру міліцыянта, доўгі час працаваў у аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

Палітык не здзіўлены, што людзі з пратэстамі выходзяць на вуліцы: «Ільготаў пазбавілі, заробкаў не паднялі, валюты ў абменніках няма… Чаго яшчэ чакаць?»

Сяргей Гайдукевіч прызнаўся, што ягоныя паплечнікі таксама ходзяць на акцыі. «Распавядалі мне, што рабілася на Прывакзальнай плошчы, як хапалі людзей. Я лічу, што міліцыя не мусіць гэтым займацца.

Міліцыя мусіць лавіць злачынцаў, інакш рабі што хочаш у горадзе — уся міліцыя на пратэстах».

У абарону свайго сына ён кажа, што незалежныя рэсурсы ў інтэрнэце паведамляюць: найбольш карэктнае стаўленне да затрыманых было менавіта ў Фрунзенскім РУУС. «Я не магу ўлазіць у справы сына. Ён дарослы чалавек — разумны, інтэлігентны, ён сапраўдны прафесіянал».

Сам лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі на маўклівыя акцыі не ходзіць, але кажа, што разам са сваёй камандай рыхтуе сур’ёзную праграму бліжэй да восені, калі эканамічная сітуацыя ў краіне можа яшчэ больш пагоршыцца.

www.belsat.eu

Обновлено 25.07.2011 17:32
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов