ЦЯЖКІ ШЛЯХ PDF Печать E-mail
20.09.2011 09:30

Konferenciya_200У мінулую нядзелю ў сталічным ДК Трактарнага завода прайшла канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона.

Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі «Народная праграма», ініцыянаванай рухам «За Свабоду», пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

Наконт здабыткаў беларускай незалежнасці сказаць нешта новае вельмі цяжка. Гэта тэма актыўна абмяркоўваецца ўжо два дзесяцігоддзі. Адзінае, на што можна звярнуць увагу, — аўтарства.

Апошнім часам складаецца ўражанне, што яно належыць толькі адной палітычнай плыні, а дакладней, Беларускаму народнаму фронту. Між тым гэта не так, бо фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, хаця і прапанавала саму ідэю, пасля таго, як у яе былі ўнесены пэўныя змены, за адпаведную пастанову не галасавала.

Пра гэта напомніў былы спікер Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб, што і вызвала ў зале даволі бурную рэакцыю — многія з тых, хто ў ёй знаходзіўся, прытрымліваюцца менавіта поглядаў БНФ.

Напэўна, афіцыйная прапаганда была б вельмі рада, калі б на гэтай глебе здарыўся скандал, але яго не адбылося. На мой погляд, перш за ўсё, дзякуючы далікатнасці і такту Аляксея Янукевіча, які ў гэтай жа зале напярэдадні быў пераабраны старшынёй Партыі БНФ.

Цалкам згодны з вядомым метадолагам Уладзімірам Мацкевічам, які, нягледзячы на моцную крытыку апанентаў, з канца мінулага года змагаецца за ідэю дыялога ў беларускім грамадстве. Няма сэнсу яшчэ раз нагадваць усе прыярытэты канцэпцыі, бо многія і так іх ведаюць вельмі добра.

Мірная пікіроўка паміж Янукевічам і Грыбам красамоўна даказала, што ўзаемапаразуменне паміж апазіцыйнымі сіламі (якога не хапае таксама дваццаць год) пры жаданні можна знайсці. Было б толькі гэтае самае жаданне…

А перашкоды тут, несумнеўна, узнікнуць, бо шлях да нейкіх зменаў будзе вельмі складаным і цяжкім. У гэтым яшчэ раз можна было пераканацца на прыкладзе самой канферэнцыі. Нягледзячы на дамоўленасці з гаспадарамі будынку, якія пагадзіліся на гадзіну прадоўжыць арэнду памяшкання, нейкі «невядомы» (не прадставіўся і нічога не тлумачыў) адключыў у зале святло ў 17 гадзіне, што было абмеркавана раней.

Як слушна заўважыў з гэтай нагоды намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, «улады, на жаль, яшчэ не гатовыя да шырокай грамадскай дыскусіі па праблемных для грамадства пытаннях. Хаця, пры разумным падыходзе, яны першымі павінны быць зацікаўленыя ў напрацоўках кампаніі «Народная праграма».

І з ім вельмі цяжка не пагадзіцца. На мой погляд, час, калі ўсе пытанні можна было вырашыць брутальным «рубільнікам», ужо адыходзiць у нябыт, а звычкі «ламаць праз калена» застаюцца.

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Обновлено 25.09.2011 08:55
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов