ГОЛАС ПІСЬМЕННІКА PDF Печать E-mail
14.11.2011 19:31

Zakonnikov-columnУ народзе кажуць: «Усё тайнае рана ці позна становіцца яўным!» Калі быць надта скрупулёзным, то можна паспрачацца з крылатым выразам, крытычна заўважыць — не ўсё і не заўсёды. Напрыклад, поўнай, неабвержнай праўды пра тое, што адбылося ў крывавы сталінскі час, мы не даведаемся ніколі.

Таямніцы жывуць і цяпер. Беларуская ўлада не спяшаецца раскрываць злачынствы, у выніку якіх зніклі або былі забіты палітыкі, журналісты, хавае здзелкі, звязаныя з продажам народнай маёмасці і зямлі, загадвае «сваім людзям» — чыноўнікам, дэпутатам, сілавікам, банкірам, бізнесоўцам — утойваць ад звычайных грамадзян памер халуйскіх зарплат, прэмій, пенсій і прыбыткаў. Аднак у дачыненні да расколу літаратараў абыходкавы выраз спраўдзіўся.

25 кастрычніка гг. на сустрэчы з членамі грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» кіраўнік краіны фактычна прызнаў, што ў 2006 годзе творчая арганізацыя, якая вядзе летапіс з1934 года, па палітычных матывах была ўладай рассечана на дзве. Зараз ёсць два асобныя саюзы: незалежных і прыўладных пісьменнікаў. Першы, адпаведна, складаецца з «няправільных» літаратараў, супраць якіх вядзецца вайна, а другі — з «правільных», якім аказваецца «беспрэцэдэнтная падтрымка дзяржавы». У выступленні было падкрэслена, што «за 5 гадоў з бюджэту выдзелена больш за 16 мільярдаў рублёў на выпуск звыш 500 твораў агульным накладам 2 мільёны асобнікаў».

Але ўслед за «ружовымі» лічбамі прагучалі іншыя: да канца 2010 года нерэалізаваныя рэшткі «сацыяльна значных» кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура» складалі амаль 50% ад усіх выпушчаных найменняў і 30% ад іх накладу. Што і казаць, не апраўдалі «здаровыя творчыя сілы» надзей апекуна, грандыёзныя планы сталі бурбалкай.

Такі вынік зразумелы. На няправедным падмурку, без таленту нельга стварыць нешта вартае.

Час бяжыць хутка. Старэйшыя людзі забыліся пра бурлівыя падзеі з жыцця пісьменнікаў, маладыя пра іх не ведаюць, а таму згадаю, як было.

Многія літаратары адразу не прынялі аўтарытарную ўладу з прычыны яе прымітыўнага папулізму, наступу на правы і свабоды людзей, няздольнасці згуртаваць нацыю, няўмення палітычна і эканамічна будаваць незалежную дзяржаву. Тая ў адказ пачала помсліва разбураць згуртаванне пісьменнікаў. Акрамя мярзотных паклёпаў супраць лепшых літаратараў, арганізаваных у друку, па тэлебачанні і радыё, рабіліся радыкальныя захады паставіць на чале арганізацыі «свайго чалавека». Калі гэта не спрацавала, то па камандзе з самага верху чыноўнікі нахабна адабралі ў нязломных творцаў Дом літаратара, паліклініку, назву «Саюз пісьменнікаў Беларусі», сталі душыць іх матэрыяльна і фінансава. Але незалежны пісь­менніцкі саюз да гэтага часу вытрымлівае ўціск, нават выйграў судовы працэс у Міністэрства юстыцыі РБ, што ў тутэйшых прававых умовах з’яўляецца неверагодным дасягненнем…

Тады ўлада арганізавала адданы ёй пісьменніцкі саюз з кабінетамі і акладамі, кінула грошы на выпуск кніг. Прайшло пяць гадоў: на паліцах кнігарань красуюцца ў асноўным опусы літначальнікаў на акладах і «актывістаў», што нават выклікала незадаволенасць галоўнага мецэната: «Дык чым вы кіруецеся: мастацкім набыткам альбо іншымі меркаваннямі?» Сітуацыя нагадвае нястачу, калі ў крамах не было нават «Часціка», затое дзесяткамі метраў стаялі пляшкі гарэлкі аднаго гатунку. Дарэчы, тыя, што пісалі палітычныя даносы, аблівалі брудам калег, былі ініцыятарамі стварэння прыўладнага саюза, абвінавачвалі часопіс «Полымя», што ён друкуе творы В. Быкава, Я. Брыля, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча і займае плошчу, якую трэба аддаць маладым аўтарам, цяпер «не вылазяць» з часопісаў і выдавецтваў. Праўда, перасварыліся паміж сабою. Так з даносчыкамі бывае заўсёды.

Вымушанае знаёмства з творамі каманды навявае сум. Нават тыя, у каго меўся патэнцыял, зніякавелі ў атачэнні графаманаў або прынятых для колькасці ідэалагічных чыноўнікаў, забуксавалі ў твані падхалімажу, халуйства, двурушніцтва.

Літаратурная творчасць — справа індывідуальная. Кожны пісьменнік асабіста адказвае за сваю творчасць. Рэдкія ўдалыя калектыўныя творы (кшталту «Двенадцати стульев» і «Золотого теленка» І. Ільфа і Я. Пятрова) толькі пацвярджаюць правіла.

Вырашэннем выдавецкіх і бытавых праблем пісьменнікаў займаецца не саюз, а Літаратурны фонд. Але ўлада яго закрыла, ліквідацыйная камісія прадала Дом творчасці «Іслач» і іншую маёмасць пісьменнікаў, а грошы падвесіла ў паветры. Гэта яшчэ адзін факт уціску незалежных літаратараў…

А саюз мае за мэту пастаноўку і рэалізацыю праектаў, якія тычацца развіцця не толькі творчасці, але і нацыі. Добра сказаў нобелеўскі лаўрэат І. Бродскі: «Теоретически достоинство нации, уничтоженной политически, не может быть сильно унижено замалчиванием ее культурного наследия. Но Россия, в отличие от других народов, счастливых существованием законодательной традиции, выборных институтов и т.п., в состоянии осознать себя только через литературу, и замедление литературного процесса /…/ равносильно генетическому преступлению перед будущим нации». Такая ж сітуацыя ў Беларусі, нацыянальную годнасць якой ратавалі і ратуюць лепшыя пісьменнікі, увогуле літаратура.

Пісьменнікам на сустрэчы з кіраўніком неабходна было гаварыць пра занядбаную родную мову, пра абавязковасць навучання і выхавання на ёй гадаванцаў дзіцячых садкоў, школ, пра адкрыццё сапраўднага беларускага універсітэта. Нас не ўратуюць ні грошы, ні рэлігія, кансалідаваць і зберагчы нацыю можа толькі мова. Скажам, варта было б пакаяцца за амаральнасць, бо на дзяржаўным узроўні не адзначаны юбілеі Я. Брыля, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, што трэба не ім асабіста, а ўсяму народу. Ды ці мала ёсць пытанняў!

Пасля крытыкі кіраўніком краіны «правільных пісьменнікаў» заварушыліся кадры, якія «на падхопе». У тэлеперадачы «Клуб редакторов» было шмат прымітыўнай, кан’юнктурнай палітыкі, дэмагогіі, запанібрацкага паляпвання па плячы літаратурных класікаў, сумніву ў важнасці пісьменніцкай працы. Згодзен з адным — чытацкі попыт з’яўляецца барометрам для літаратараў. Але адкуль ён будзе, калі дажыліся да таго, што насельніцтва не валодае роднай мовай, на якой выходзяць кнігі?

Сапраўдная творчая інтэлігенцыя сёння зарабляе «медную капейку», але аддае нацыі багацце душы «чыстым золатам». У гэтым яе вялікае адрозненне ад прыўладных «салаўёў», якія дапамагаюць бюракратам распілоўваць бюджэт, дурыць галовы простым людзям, прытым за іхнія ж крэўныя грошы.

Упэўнены, што літаратура, як мастацкая дзейнасць, а не асаблівая форма дзяржаўнай службы, неабходна людзям. Голас пісьменніка павінен гучаць. Сваю думку падмацоўваю радкамі з ліста да мяне чытачкі-студэнткі: «… У той час, калі мне было вельмі, вельмі дрэнна, Вашыя вершы дапамаглі мне выстаяць. Яны сагравалі, падтрымлівалі, я адчувала, што яны дыхаюць разам са мной. Таму я вельмі ўдзячная за цяпло, якое атрымала ад Вас праз іх».

Як пасля такіх кранальных, шчырых слоў можна адважыцца сцвярджаць, што рамяство пісьменніка сябе зжыло, што праца яго душы нікому не патрэбна?

Сергей ЗАКОННИКОВ

Обновлено 22.11.2011 09:34
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов