Заголовки :
Previous Next
КАЛГАСЫ-ТАПЕЛЬЦЫ ЗРАТУЮЦЬ СЯДЗЕЛЬЦЫ PDF Печать E-mail
11.03.2012 14:37

Nyauves-columnУ калгасах Валожынскага раёна катастрафічна не хапае механізатараў і жывёлаводаў, таму да працы прыцягваюць асуджаных з абмежаваннем волі, так званых «хімікаў». «Весела» стала ў вёсках, здараецца і панажоўшчына…

На калгасы нашы гора

Бог наслаў, нібы чуму:

Ёсць начальнікі ў канторы —

Працаваць няма каму.

І не стане, мусіць, лепей,

Будзем грызці жалуды,

Бо на вёску — тры калекі,

Тры бабулі, два дзяды.

Што ж рабіць нам? У краіне

Выйсце добрае знайшлі:

Суд рабсілу нам падкіне

Для калгаснае зямлі.

У ГУЛАГу ж колісь зэкі,

Як рабы, валілі лес,

Правялі каналы-рэкі,

Збудавалі Днепрагэс.

Дый цяпер у бедах нашых

Могуць зэкі памагчы.

Годзе млець ім на парашах,

Пераводзячы харчы.

З іх нагрузка для бюджэту,

А карысці — ні шыша.

Скарыстаць для гэтай мэты

Варта «хімікаў» спярша.

Хоць на добры толк, прызнацца,

Выглядала ўсё як дур,

Сталі гнаць для сельскай працы

Кантынгент з камендатур.

Не прапашчыя там людзі

І «сядзяць» за драбнату:

Хтосьці цешчу ўзяў за грудзі,

Нехта ў зубы даў «мянту».

Так што кожнай гаспадарцы

Кантынгент даваў плады.

Праўда, вечарам па чарцы

Бралі «хімікі» заўжды.

А тады ўжо за сякеры

Дружна браліся яны

І буянілі без меры

(Кожны п’яны — як дурны).

Ды для ўсіх калгасаў мала

Гэтых «хімікаў», таму

Наша ўлада скіравала

Зноўку позірк на турму.

Бо калгасы — як тапельцы,

Хутка будзе ім капут.

Хай і іншыя сядзельцы

«Запрагаюцца ў хамут».

Хай бяруць у рукі цугам

Малаткі і сахары,

Каб на фермах і за плугам

Зарабляць на сухары.

І турэмная рабсіла

Шмат зрабіла для сяла:

І садзіла, і касіла,

І надоі падняла.

Толькі зноўку ўсе — як дзюдзі:

Дружна дня напрыканцы

Бралі, мовіць так, на грудзі,

І не чаркі, а карцы.

Пачыналі гэтак біцца,

Што ніхто стрымаць не мог.

Потым целы не ў бальніцы

Везлі, а адразу ў морг.

Нат міліцыі атрады

Не спраўляліся ані.

А тым болей даць ім рады

Не пад сілу старшыні.

І тады рашылі: баста!

Калі клін, куды ні кінь,

Трэба з фраерскае касты

Прызначаць для іх старшынь.

Крок, адзначым, быў рэзонны.

Навялі парадак-шмон,

Бо калгасы ўжо — як зоны,

А на зонах ёсць закон…

Ды праблему не рашылі,

Хоць настаў канец гульбе:

Тыя фраеры-старшыні

Быццам самі па сабе.

А начальства, што ў раёне,

Ім ужо зусім не ўказ.

І нібы ў асобнай зоне

Кожны месціўся калгас.

Спосаб ёсць надзейны самы,

Выбіваюць клінам клін:

Хай ідуць у выканкамы

Тыя ж зэкі як адзін.

Будуць хай рэцыдывісты

Выканкамаў на чале.

Фраерочкаў ганарыстых

Зацугляюць на сяле.

Так, прынамсі, і зрабілі.

У калгасах — рай амаль.

Хоць бандыты і дэбілы,

Ды стварылі «вертыкаль».

Думалі, закрыта тэма

Назаўжды. Ды ўсё часцей

Нараджаліся праблемы

На узроўні абласцей,

Бо рэцыдывісты-гады

Адбіваліся ад рук.

Губернатараў загады —

Ім пусты, як кажуць, гук.

І прыйшлі ў адказ на гэта

Новыя кіраўнікі:

Абласныя кабінеты

Занялі «аўтарытэты»

(Ёсць у зэкаў «чын» такі).

Лад, здавалася б, навекі…

Ды ўжо «муцяць» цераз край

Абласныя босы-зэкі,

Паміж імі ўзнік раздрай.

Усчынілі босы звягу

(Хоць калом ты іх агрэй),

Хто ў «рэспубліцы-ГУЛАГу»

Мае права весці рэй.

Толькі ўжо «ў законе злодзей»

Мог прыструніць, пэўна, іх…

Але мне ўжо «пляцкаць» годзе,

Бо не дурань я, не псіх.

Мне не след сатырай кратаць

Найгалоўную з пасад,

Бо і сам пайду за краты,

Калі ляпну неўпапад…

* * *

Не даб’ёмся, мусіць, толку,

Для краіны спее крах,

Калі ёсць надзея толькі

На сядзельцаў, на ГУЛАГ.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Обновлено 19.03.2012 08:51
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов