АЛЕСЬ БЕЛЯЦКИЙ: ПЕРЕЖИВАЮ ЗА ТЕХ, КТО ПО ТУ СТОРОНУ СТЕНЫ PDF Печать E-mail
27.03.2012 10:26

Bialacki 142Уже более семи месяцев руководитель правозащитного центра «Вясна» находится за решеткой. Родные, коллеги, знакомые и незнакомые люди поддерживают Алеся Беляцкого письмами и открытками. Только к Новому году и Рождеству правозащитник получил около 500 поздравлений!

«Не знаю, кем меня на свободе считают», — шутит по этому поводу Алесь Беляцкий, переписываясь с родными.

С согласия правозащитницы Татьяны Ревяко интернет-ресурс «Салідарнасць» публикует некоторые письма Беляцкого к ней. Читаешь их и возникает ощущение, что пишет их человек не из тюрьмы, а из санатория. Бережет Алесь Беляцкий своих близких. Он пишет, что отсыпается, читает Блока. Алесь не жалуется на здоровье и просит не жалеть его: «Я и сам кого хочешь пожалею...».

Татьяна вспоминает, как передавали Беляцкому в СИЗО фотографии.

— Мы фотографировали осень, золотую листву, чтобы показать ему красоту природы, которую он не видит. Съездили также к нему на дачу в Раков. А там у него кошка Кася и собака Волк. Их тоже сфотографировали. Алесю можно было взять только две фотографии. Он выбрал те, где были кошка и собака... Наверное, животные думают: «Что же мы такого сделали, что он нас оставил?»

2 belyackiy 

16 лютага 2012 (апошні дзень у Жодзінскім СІЗА)

Добры дзень, дарагая Таццяна!

Сёння ноччу прысніў я сон. …Як быццам бы мы сядзім у нейкай зямлянцы і размаўляем пра нашыя справы. А потым я вылез з гэтай зямлянкі і ўзляцеў. Лётаў над высокімі хвоямі, пасля апусціўся і сказаў: «Вось, бачыце, які я унікальны. Магу тое, што ніхто не можа, — лётаць».

І што ты думаеш? Зранку прыйшлі і сказалі: «Збірайся! Паляціш на этап». Склаў я ўсе свае рэчы: дзве торбы цяжкія атрымаліся. Неяк пацягнуў. Справы ў мяне пакуль нармальныя. Як толькі прыеду на новае месца — напішу. Маразы я тут, здаецца, перачакаў. Ну, а вясной любому будзе весялей. Чуе маё сэрца, што ў бліжэйшы месяц некага з страдальцаў адпусцяць. Але ці буду я ў гэтым спісе — не ведаю. Я спакойны. Як будзе, так і будзе. Чытаю Блока. У яго ёсць вось такія страшылкі…

…Спадзяюся, што сёлета я яшчэ дзе-небудзь пазагараю па-за плотам. Вось і ўсе мае навіны. Трымайцеся там. Будзьце асцярожнымі.

6 лютага 2012 года

Добры дзень, дарагая Таццяна!

Дзякуй за твой ліст, напісаны на колішнім музейным бланку. («Напісала Алесю на дваццацігадовай даўніны бланку з Пагоняй, — тлумачыць Таццяна Рэвяка. — Папрасіла, каб дарагая цэнзура прапусціла. Дзякуй ёй за гэта».)

Сапраўды класная памятка мінулых дзён. Во час быў — што хацелі, то рабілі, і ніхто не перашкаджаў.

…А тое, што ты не пішаш успаміны — гэта паказальнік таго, што ты не любіш сябе. У грамадска-культурным жыцці, як у навасным. Тое, што не зафіксавана на паперы, лічы, што яго і не было. Вось да якой высновы я прыйшоў, аналізуючы плынь жыцця. Спадзяюся, што хоць «вясноўскае» эсэ ты зрабіла.

…Мае торбы запакаваныя ўжо пад шконкай стаяць, але ніхто нікуды не спяшаецца. Яшчэ і рашэнне судовае не прыходзіла. Значыць, яшчэ некалькі дзён тут пабуду. Я не супраць, бо на двары такія маразы стаяць, што пра этап і думаць не хочацца. Тым не менш, праз колькі дзён паеду, а куды — Бог яго ведае.

Што тычыцца любімага верша Багдановіча, то ў мяне іх некалькі. На ўсе выпадкі жыцця. Я хацеў тут крышку пра Багдановіча напісаць, як у музэі працаваў, але паленаваўся. Зараз сябе дакараю. Вот далі б мне «хімію» хатнюю замест гэтай шконкі, тады б дакладна дома сядзеў і напісаў бы. Але ведаеш, я сябе лаўлю на тым, што разумею яго ўсё менш і менш. Узроставы бар’ер сказваецца. Я ўжо два разы па столькі ж пражыў. Але ўсяго не ахопіш. Як мне напісала адна маладая прыгожая жанчына, усё, што з вамі адбываецца, гэта недарма, гэта ўжо ўсё было спланавана звыш. Што ж, я з ёй пагаджуся.

Маё здароўе зараз нармальнае. Сапраўды, быў прастыў з-за недахопу свежага паветра. Прастуда зацягнулася, але зараз прайшла. Пра спіну я стараюся не думаць, бо яе заклініць — будзе катастрофа. Ты ж не ведаеш, з якога боку можа дзюбнуць. Усё-такі ўжо не трыццаць. Адзінае, што лекаў у мяне кілаграмы. На ўсе выпадкі жыцця. Я адціскаюся, прысядаю, стараюся троху рухацца. Шкада вось, бегаць няма дзе…

21 снежня 2011 года

Дарагая Таццяна, віншую цябе з Калядамі і Новым годам. Жадаю асабістага шчасця і вясёлага неспакою, грошай паболей, здароўя поўнай меркаю. Выпіце за мяне гэтым разам, а я за вас гарбаткі шахну. Як кінуў вымушана піць — дык мазгі неяк лепей працаваць сталі .

У мяне ўсё нармальна. Вось жа я і адаспаўся за ўсе ранейшыя гады, але затое вяду зараз бурлівую мыслярскую дзейнасць. Шмат думаю, мазгі развіваю. Абавязкова адпачніце. Усім сілы ў 2012 спатрэбяцца. Спадзяюся, што ён будзе спакайнейшым і будзе болей у ім прыемных сюрпрызаў.

28 лістапада 2011 года

Добры дзень, Таццяна!

Пасля суду спаў два дні, бо ўвесь гэты месяц быў напружаны, і інтрыга захоўвалася да апошняга дня. Я ўвесь гэты час адчуваў падтрымку, літаральна кожны дзень і кожную гадзіну. Зразумела, што судзілі па «беспределу». І прысуд мусіў быць такім жа самым. Прыемна было бачыць сябе на плакаце падчас зачытання прысуду ў тваіх руках. І вось як ён сказаў колькі, не паверыш, нічога не зварухнулася ў маёй душы. Ні роспачы, ні расчаравання я не адчуў…

І зараз настрой спакойны і дзелавіты. Зноўку бяруся за ангельскую.

P.S. Пока готовилась эта подборка, Татьяна Ревяко получила первое письмо от Алеся Беляцкого из бобруйской тюрьмы. По иронии судьбы она находится на улице Сикорского (фамилия главы МИД Польши). Татьяна признается, что плакала, когда прочитала: «Получил униформу. Постригли, без усов, выгляжу как заправский зек».

Обновлено 03.04.2012 11:29
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов