Курсы валют

Доллар США
2.6264
Евро
Российский рубль

Погода

8..10 °C

Культура

#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле імя св. Сымона і св. Алены ў Мінску

Image 8204

Працягам серыі музычных малітваў за лёс Беларусі і нашага народа 17 кастрычніка стане ўнікальный канцэрт знакамітага калектыву — адноўленага беларускага мужчынскага хору “УНІЯ”.
Праграма пад назвай “Новы час” будзе прысвечана ўсім, хто сваёй дзейнасцю дбае пра чалавечую духоўнасць.

Вы пачуеце духоўныя творы VI-XX стагоддзяў:

1. «Ойча наш». Візантыйскі распеў 5-ы глас
2. «Багародзіца». Аўтар невядомы, тэкст перавёў Ул. Мархель
3. «Псалом пакаянны» (50-ы). Муз. К. Насаеў
4. Псалом 116 «Алілуя, Слаўце Бога». Муз. Вацлаў з Шамотул
5. «Разбойніка». Муз. М. Бутома
6. «Дар міру». Муз. М. Шчаглоў-Куліковіч
7. «Дай, добры Божа». Сл. Гірмановіча
8. «Sanctus Benedictus». Муз. А. Літвіноўскі
9. «Ave Maria». Муз. А. Дзюран, апр. К. Насаеў
10. «Добра як у пана». Муз. Ст. Манюшка, сл. Я. Чачот

Салісты: Арына Аляксеева (сапрана) Юры Габрусь (арган).

Мастацкі кіраўнік і дырыжор — Павал Гонца.

У наш час падаецца асабліва важным праліць духоўны свет, аб’яднаць жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам, а таксама дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Image 8206

Прыбыткі ад першых трох канцэртаў серыі #МалітвыБеларусі былі накіраваныя на падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры, якія пацярпелі ў апошні час… Сродкі ад правядзення наступных імпрэз таксама будуць размеркаваныя гэтым жа чынам. 

Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт квітка не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры.  Дзіцячы квіток — 5 рублёў.

Набыць квіткі магчыма анлайн на сайтах https://www.kvitki.by/ і https://smsbilet.by/, а таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму паклапаціцеся, калі ласка, аб квітках загадзя.

Таксама звяртаем вашую ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца правілаў эпідэміялагічнай бяспекі і пераканаўча просім вас пры наяўнасці любых сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання імпрэзы.

Інфалінія: +375 44 59999 06

Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках: artskitminsk і muzzicdom.

* * *

Першы мужчынскі ў Беларусі хор “УНІЯ” быў створаны у 1990 г. у Мінску выбітным хормайстрам, кампазітарам і педагогам Кiрылам Насаевым (15 мая 1960 — 17 ліпеня 2018). Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся разам, каб спяваць беларускія хрысціянскія песні.

У рэпертуары: манастырскiя напевы XV-XVІІ стст., рэлiгiйныя i свецкiя творы розных эпох, у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазiтараў XVІ-XХ стст. i сучасных аўтараў. Даволі знакамітыя выкананні хору «Ваяцкі марш» і «Пагоня».

У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турцыі, Польшчы, Літве. З 1995 пры Магілёўскай філармоніі. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена яшчэ адна ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная БНР. З 2001 хор зноў працуе ў Мінску. У тым жа 2001 г. Кірыла Насаеў прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасці хору, бо на пачатку 2000-х фінансаванне скончылася. Апошні канцэрт «Унія» дала ў лістападзе 2002 г. у Мінску.

У 2011 годзе хор аднавіўся дзеля аднаго канцэрта, аднак больш не выступаў і сёння адбываецца адраджэнне ўнікальнага калектыву.

Добавить комментарий