Курсы валют

Доллар США
2.0854
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Культура

ДЗВЕ ПРЭЗЕНТАЦЫІ

Tomkovich

На мінулым тыдні ў штаб-кватэры БНФ публіцы былі прадстаўлены адразу дзве новыя кнігі.

Мне вельмі спадабалася крэатыўнасць, з якой радыё Свабода падыходзіць да прэзентацыі сваіх кніг. «Хто ўзарваў мінскае метро?» Алега Груздзіловіча ў чарговы раз пацвердзіла гэтую тэндэнцыю. У бібліятэцы «Свабоды» яна ўжо саракавая, таму можна дазволіць і камплімент наконт фіксавання сучаснай гісторыі. Я лічу гэтыя кнігі своеасаблівым люстэркам нашага часу. Люстэркам, якое патрэбна не толькі нам, але і нашым нашчадкам.

Grudzilovich1

 

Наконт высноў аўтара, якія ў шмат чым супадаюць з афіцыйнай версіяй, спрачацца не буду прынцыпова, бо такога права не маю. Ён піша як сведка тых падзей, а мне не выпала хаця б адзін раз пабываць на суду Канавалава—Кавалёва.

Аднак справа не толькі ў гэтым. Алег заслугоўвае павагі перш за ўсё таму, што ў адрозненне ад сваіх апанентаў зрабіў справу, то бок кнігу, а яны абмежаваліся звычайным «бла-бла-бла».

Адзінае, чаго я не магу зразумець — логіка ўладаў. За тое, што падтрымаў афіцыйную версію, Алег Груздзіловіч атрымаў пракурорскае папярэджанне. Такое ж у красавіку 2011 года «выдалі» выступаўшаму на прэзентацыі Аляксандру Старыкевічу.

Мабыць, правы Канфуцый: цяжка шукаць чорную котку ў цёмным пакою, асабліва, калі там яе няма...


Skuratovich

Другой была прадстаўлена кніга Канстанціна Скуратовіча «Вечнае з зялёным». Гэта таксама хроніка нашага часу, толькі ў адрозненне ад іншых у ёй скрупулёзна зафіксаваны падзеі апошняга дзесяцігоддзя.

Складаецца кніга з артыкулаў, якія з 2003 года па 2012-й калумніст Канстанцін Скуратовіч пісаў для сваёй рубрыкі «Філасофія жыцця» для газеты «Белорусы и рынок». Назва з прэтэнзіяй, але ўсё тут цалкам абгрунтавана.

Аляксандр ТАМКОВІЧ

Loading...

Добавить комментарий