Курсы валют

Доллар США
2.0793
Евро
Российский рубль

Погода

12..14 °C

Культура

Падарунак ад Алеся Няўвеся

Nyauves

Больш за дзевяць гадоў Алесь Няўвесь друкуе сатырычныя творы на старонках нашай газеты. Але Алесь Няўвесь — не толькі паэт-сатырык. Цікавыя і яго празаічныя творы. І нашы чытачы могуць у гэтым пераканацца.

Мы атрымліваем шмат захопленых водгукаў. Нямала іх і ў Інтэрнэце. Да прыкладу: «Магу сказаць адно: лепшы пісьменнік нашых гадоў. Вельмі цікава. Пятро»; «У рознічнай сетцы яго кнігі не прадаюць — мабыць, баяцца. Дый выходзілі яны, наколькі мне вядома, невялікімі тыражамі, толькі для сваіх. Улады гэтага аўтара не прапусцяць. Галінка»; «Прыемна чытаць такія шэдэўры. Слоўны запас у аўтара багаты! Неспаганеная мова… Светлая галава… Ілона»; «Па фельетонах Алеся Няўвеся пачаў вывучаць беларускую мову. Лепш позна, чым ніколі. Ён адзін робіць тое, што не робіць увесь Саюз пісьменнікаў Беларусі. Васіль».

Алесь Няўвесь — не толькі паэт-сатырык. Цікавыя і яго празаічныя творы. І нашы чытачы могуць у гэтым пераканацца.

Вера, Надзея, Любоў… Мала хто ведае, што гэта не проста ўстойлівае словазлучэнне, а імёны маленькіх дзяўчынак, якія ў II в.н.э. па загадзе рымскага імператара Адрыяна былі жорстка закатаваныя і забітыя, бо не пажадалі адрачыся ад Хрыста. Пра іх духоўны подзвіг расказваецца ў рамане «Грэх». Вось што напісала пра гэты твор газета «Літаратурная Беларусь»: «Раман гістарычны, але не ў стылі дакументальнай прозы ці фэнтазі, а «неарэалізму». Усё напісана настолькі блізка да рэальнасці, што недзе ўжо і чуецца, бачыцца, халодзіць: гэта рэальнасць!»

Сюжэты аповесцяў, змешчаных у кнізе «Тры дні на тым свеце», маюць неверагодныя, амаль фантастычныя завязкі, але ім, у рэшце рэшт, знаходзіцца зусім будзённы жыццёвы вытлумак. Па жанры творы — трагікамедыі, у якіх драматычныя падзеі спалучаюцца з камічнымі сітуацыямі. Вось як характарызуе гэты зборнік «Дзеяслоў» — часопіс Саюза беларускіх пісьменнікаў: «Творы аб’ядноўвае дынамічны стыль апавядання, майстэрства сюжэтабудовы, што трымаюць увагу чытача, і, вядома ж, добры гумар. Аповесці так і просяцца да экранізацыі: яны маюць выразную архітэктоніку і добра прапісаныя дыялогі. Для аматараў нясумнага чытва».

Алесь Няўвесь прапануе чытачам «Свободных новостей плюс» набыць дзве гэтыя кнігі амаль у тры разы ніжэй іхняга сабекошту. Прычым з аўтографамі аўтара!

Для гэтага трэба толькі даслаць заяўку на адрас 220095, г. Мінск-95, а/я 238, указаць свой дакладны адрас і назву кнігі.

Выгадней заказваць адразу дзве, бо гэта абыдзецца ў 140 000 рублёў (сюды ўваходзіць і кошт перасылкі, які складае чвэрць ад гэтай сумы).

Калі ж вы жадаеце набыць адну кнігу, дык вось іх кошты (таксама з улікам перасылкі):

«Грэх» (640 старонак, цвёрдая вокладка) — 103 000 руб;

«Тры дні на тым свеце» (250 стар.) — 65 000 руб.

Аплочваць кнігі трэба толькі пры іх атрыманні, папярэдняя аплата не патрабуецца.

Прыемнага вам чытання!

Loading...

Добавить комментарий