Курсы валют

Доллар США
2.4368
Евро
Российский рубль

Погода

16..18 °C

Культура

Подых тыдня. Травень

Tomkovich

Аляксандр Тамковіч дзеліцца ўражаннямі аб мерапрыемствах якія ён наведаў.

Розныя погляды

Згодны з тымі, хто лічыць, што погляд на свет інваліда-вазочніка адрозніваецца ад таго, як глядзяць на гэта ж самае здаровыя людзі. Ад сябе дадам, што і погляды чыноўнікаў таксама адрозніваюцца ад усіх астатніх. На «круглым стале» «Імплементацыя Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю: стратэгіі і практычныя рашэнні» у гэтым яшчэ раз можна было пераканацца. І справа не толькі ў тым, што намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак пад час свайго выступу умудрыўся паўгадзіны гаварыць агульнавядомыя рэчы… Як зараз модна казаць, сёння ў нас такі «трэнд»!

Сутнасць у іншым. «Наверсе» даволі «своеасабліва» трактуюць пункт канвенцыі аб тым, што хуткасць яе выканання залежыць ад магчымасцяў краіны. Вось улады папросту і не спяшаюцца з канкрэтнымі дзеяннямі.

Між тым канвенцыя павінна выконвацца імгненна, а павольнасць даецца не для таго, каб чыноўнікі маглі нечым прыкрывацца, а каб лепш думалі, як зрабіць больш якасна…

Праз шкло

Супадзенне, але ўжо праз гадзіну пасля развітання з адным з арганізатараў «круглага стала» каардынатарам Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім я вітаўся з мастаком Генадзем Драздовым, таму адразу ўспомніў, што этымалагічна глеба ў двух прозвішчаў адна — Дрозд. Аднак iх яднае не толькі гэта: проста яны прымушаюць людзей станавіцца больш добрымі.

І назва чарговай персанальнай выставы Генадзя Драздова толькі пацверджвае гэту выснову — «Міратачэнне».

Далучаюся да ўсіх высокіх ацэнак, якія былі на адкрыцці выставы (асабліва да тых, якія прагучалі з вуснаў слыннага паэта Алеся Разанава), аднак дадам яшчэ некалькі дзеясловаў.

Выстава мастака Генадзя Драздова вучыць не толькі глядзець, але і бачыць, не толькі бачыць, але і думаць…

100 гадоў неадзіноцтва

Няцяжка дагадацца, што гэтая назва звязана са стагоддзем Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Можна толькі ўявіць, колькі віншаванняў з гэтай нагоды пачулі сустаршыня БХД Павел Севярынец і яго паплечнікі, што і пацвердзіла адпаведная канферэнцыя, таму проста далучаемся да цёплых слоў і пажаданняў.

Ад сябе ж дадам толькі адно: гэтыя гады (пры ўсіх цяжкасцях атэістычнага часу) не сталі эпохай адзіноцтва, бо побач з хрысціянскімi дэмакратамі заўсёды была БОЖАЯ апека…

Украінскі досвед

Хаця Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім і заклікаў на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-украінскі кантэкст» устрымацца ад палітыкі, зрабіць гэта выступоўцам было неверагодна цяжка, бо моўнае пытанне сёння з’яўляецца яе асноўным складнікам па вызначэнню.

І цалкам лагічна, што амаль ва ўсіх выступах гучала рэфрэнам думка, якую найбольш канцэнтравана агучыла першы сакратар украінскай амбасады, кандыдат палітычных навук Марыя Гуцала — «моўнае пытанне» стала афіцыйнай прычынай пачатку вайны…

Польскія ветразі

Фестываль «Браслаўскія зарніцы 2017» запомніцца не толькі таму, што быў юбілейным і трыумфальна завяршыў мінулы тыдзень. Менавіта пад час яго адкрыцця ў Браславе паявілася свая дзіцячая парусная школа. Створана яна ў рамках праекта «Польская дапамога», здзейснена пры спрыянні мясцовых уладаў і грамадскага аб’яднання «Ротары клуб Мінск сіці», а галоўнай «скрыпкай» стала актыўная дзейнасць польскай амбасады ў нашай краіне.

Бліжэйшым часам з дапамогай Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрада Паўліка мы плануем падрабязна расказаць пра дзейнасць дыпмісіі. Пакуль жа звернем увагу на тое, што дадзены праект стаў самым буйным з тых ста, што рэалізаваны ў межах праграмы малых грантаў за апошнія 10 гадоў.

Палякі патрацілі на яго ажыццяўленне больш за дзевяноста тысяч еўра, таму вельмі хочацца паглядзець, што будзе зроблена ў Браславе праз год…

Аляксандр Тамковіч

Чытайце таксама:

Белорусский тупик?

«Два в одном»

Когда бьют с противоположных сторон…

Отсроченное выступление

Добавить комментарий