Курсы валют

Доллар США
2.0351
Евро
Российский рубль

Погода

22..24 °C

Культура

Калыханка ад бога

Tomkovich

Мая ўнучка яшчэ толькі пачынае гаварыць, але, калі ёй выпадае слухаць гэтую «Калыханку», літаральна замірае — такія чароўныя словы і музыка.

Менавіта з легендарнай бураўкінскай «Калыханкі», якую як заўсёды вельмі душэўна выканала вядомая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна пачалася прэзентацыя кнігі «Ніці лёсу» Генадзя Бураўкіна, якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «100 вершаў». Серыя была заснавана ў 2017 годзе, і адметная ад іншых тым, што творы паэтаў дапаўняюцца рэпрадукцыямі карцін з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У гэтай серыі ўжо выйшла ў свет шэсць кніг.

Укладальнікам і рэдактарам кнігі «Ніці лёсу» стаў пісьменнік Віктар Шніп, фінансавала праект Міністэрства інфармацыі , а распаўсюдам цікавага выдання з’яўляецца добра ўсім вядомая «Акадэмкніга».

Image 7126

Можна бясконца цытаваць віпаў айчыннай літаратуры, якія выступалі на імпрэзе, бо кожнае слова з іх вуснаў гучала асабліва пранікнёна, але я хачу нагадаць фразу знакамітага паэта Леаніда Дранько-Майсюка пра тое, што калыханкі ёсць у кожнага паэта, але бураўкінская лепшая.

Сапраўды, яна ад Бога.

Аляксандр Тамковіч

Добавить комментарий