Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Диагноз

Супрацьстаянне абвастраецца

Karbalevich

Ужо амаль месяц працягваецца ў Беларусі супрацьстаянне паміж грамадзтвам і кіроўным рэжымам.

Да пратэстнага руху актыўна далучыліся студэнты, якія пачалі навучальны год.

Улады паступова вяртаюцца да тых мэтадаў падаўлення, якія выкарыстоўваліся ў першыя тры дні пасля выбараў. Зноў супрацоўнікі МУС чыняць хапун і зьбіццё ўдзельнікаў акцый. 6 верасня затрымана 633 чалавекі. Толькі пакуль яшчэ не ўжываюць спэцсродкі (кулі, гранаты і інш.). Гайкі заціскаюцца паціху, але толькі ў адзін бок.

Аднак, нягледзячы на рост рэпрэсій, акцыя ў нядзелю 6 верасня адбылася у стаўшым ужо традыцыйным маштабе. Паводле ацэнак, на вуліцы выйшла мінімум 100 тысяч чалавек. Зьбіць пратэстны патэнцыял уладам пакуль не ўдаецца.

Улады сталі актыўна і паслядоўна выштурхоўваюць за мяжу найбольш небяспечных для рэжыму людзей. Чым садзіць сваіх апанентаў за краты, лепш выціснуць іх у іншыя краіны. Там яны менш небяспечныя. Да таго ж можна заўсёды сказаць, што яны агенты Захаду.

Віктар Бабарыка перад сваёй пасадкай апавядаў, што яму настойліва рэкамендавалі з“ехаць за мяжу, «зьлівалі» інфармацыю, што рыхтуецца арышт. Ён не паслухаўся...

А Валерый Цапкала пад пагрозай крымінальнай справы з“ехаў. Усьлед за ім – ягоная жонка Вераніка.

Потым была драматычная гісторыя з вывазам за мяжу Святланы Ціханоўскай. Лукашэнка нават хваліцца, маўляў, я яе вывез.

Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова пакінула Беларусь не па сваёй волі. Яе вывезлі з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Польшчу.

Асобная гісторыя з кіраўніком каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Яго не пусьцілі ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь. Паводле яго, кіраўнік каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у гэты спіс неў’яздных, які агульны у Беларусі і Расіі.

Тлумачэнне вельмі дзіўнае, бо спіс неў’яздных тычыцца замежных грамадзян. Тадэвуш Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі. Паводле закону ніхто не можа забараніць беларускаму грамадзяніну прыехаць на радзіму.

Больш за тое, ствараецца ўражанне, што ўлады штучна распальваюць этнічна-рэлігійны канфлікт. Лукашэнка і дзяржаўныя мэдыі апошнім часам ўвесь час цвердзяць пра тое, што Польшча імкнецца забраць у Беларусі Гарадзенскую вобласць. У дзяржаўных мэдыях ідзе антыпольская кампанія. Маўляў, Польшча, з падачы ЗША арганізоўвае ў Беларусі «каляровую рэвалюцыю». Расказваюць, што нібыта ў Гарадзенскай вобласьці палякі сталі вывешваць польскія сцягі. Вось не пускаюць у Беларусь Кандрусевіча.

Лукашэнка ўвесь час свайго прэзыдэнцтва ганарыўся тым, што ў Беларусі, у адрозьненні ад суседніх краін ніколі не было нацыянальных і рэлігійных канфліктаў. Але цяпер дзеля ўтрымання ўлады ён гатовы на любыя спэцапэрацыі, якімі б траўмамі гэта не пагражала беларускай супольнасці.

Тым часам кадравы ператрус у сілавых структрах сведчыць пра пачатак браджэння ў гэтых органах. У момант вострага палітычнага крызысу кіраўнікоў спэцслужбы не мяняюць. А Лукашэнка ў разгар пратэстаў прыбірае з адказных пасад дзярсакратара Рады бяспекі Андрэя Раўкова і старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка. Праўда апошні прызначана як раз на пасаду Раўкова. Аднак у беларускім рэальным табелі аб рангах старшыня КДБ мае большую палітычную вагу, чым дзяржсакратар Рады бяспекі.

Таму гэта замаскіраваная адстаўка Вакульчыка. Па ўсім відаць, што ён трапіў ў апалу. Усе звярнулі ўвагу, што апошнім часам Вакульчык зьнік з інфармацыйнага экрана. Шмат даваў інтэрв’ю і каментаваў апошнія падзеі міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Актыўна шчыраваў міністр абароны Віктар Хрэнін. Той жа Андрэй Раўкоў ставіў свае пасты ў Фэйсбуку. А Вакульчык дзіўна маўчаў. Таму атрымаў ганаровую адстаўку.

Не зразумела, чым правініўся Раўкоў. Магчыма, таксама быў не такім рашучым у падаўленьні пратэстаў, як іншыя сілавікі.

А новы старшыня КДБ Іван Церцель добра зарэкамэндаваў сябе перад Лукашэнкам у “справе Бабарыка”. Таму і пайшоў на павышэнне.

Тым часам Беларусь аказалася ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Калі вынесці за дужкі прэзідэнцкія выбары ў ЗША, то беларуская рэвалюцыя стала галоўнай міжнароднай падзеяй. Адбылася нефармальная канферэнцыя Савета бяспекі ААН па сытуацыі ў Беларусі, на якой выступіла Святлана Ціханоўская. Другі раз у гісторыі ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне сталі прадметам увагі гэтага органа. Першы раз такое было у 2006 годзе, у выніку галадоўкі ў турме экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Санкцыі Еўрапейскага зьвязу супраць двух дзясяткаў вышэйшых чыноўнікаў Беларусі выглядаюць як сымбалічныя. Аляксандра Лукашэнку у гэты спіс не уключылі.

Між тым, Расея ўсё болш актыўна аказвае падтрымку рэжыму Лукашэнка і імкнецца уплываць на сітуацыю ў Беларусі. Вось характэрны факт. Падчас візіту ў Маскву міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, ягоных перамоваў з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым абмяркоўвалі «канстытуцыйную рэформу» ў Беларусі. То бок важнейшае пытанне грамадзка-палітычнага жыцця краіны абмяркоўваецца ў сталіцы суседняй дзяржавы.

Вынікі візыту ў Мінск прэм“ер-мінстра Расеі Міхаіла Мішусціна выглядаюць няўцямнымі. Ніякай канкрэтыкі.

Адзіным мэдыйным вынікам стала абнародаваная Лукашэнкам інфармацыя аб нібыта перахопленым беларускімі спэцслужбамі перамовах паміж Берлінам і Варшавай, з якіх вынікае, што Аляксей Навальны не быў атручаны. Аднак з гэтай сенсацыі цяпер смяецца ўвесь інтэрнэт. З’явіліся вынікі экспертызы, якая паказвае, што запіс гэтых «перамоваў» выраблена ў студыйных умовах.

Што да зместу, то мы пачулі размову нейкіх двух чалавек, якія абмяркоўваюць палітычныя навіны. Абсалютна незразумела, ці маюць яны нейкае дачыненне да ўрадавых колаў Нямеччыны і Польшчы. Гэта могуць быць проста два прыяцелі.

Калі б справа абмежавалася гісторыяў з Навальным, то тут яшчэ можна было б штосьці падумаць наконт праўдападобнасці афіцыйнай беларускай версіі.

Але потым зайшла гаворка пра Беларусь. І тут стыль размовы аказаўся вельмі падобны на той, які выкарыстоўваюць беларускія дзяржаўныя мэдыі. І ўжо вельмі дакладна кладзецца у афіцыйную версію, што беларускай рэвалюцыяй кіруе Польшча. Нібыта адмыслова пад заказ для БТ.

Які сэнс ва ўсёй згаданай канспіралогіі ад Лукашэнкі? Гэта такі танны спосаб падгуляць Крамлю, прадэмантраваць сваю вернападданасьць. паказаць удзячнасць за падтрымку ў змаганні з народнымі пратэстамі.

Валерий Карбалевич

Читайте также в рубрике «Диагноз»:

Равновесие сил

Белорусская революция

«Травмированная Беларусь»

Под музыку Вагнера

Добавить комментарий