Курсы валют

Доллар США
1.9249
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Фельетон

Лепш замест раздраю збіцца ўсім у зграю

Лепш замест раздраю збіцца ўсім у зграю

28.06.2017

«Брэстгартранс» рассылае па навучальных установах лісты з просьбай паўплываць на студэнтаў, якія адсочваюць «Вконтакте» рух кантралёраў-рэвізораў па маршрутах, і так званыя зайцы маюць магчымасць пазбегнуць штрафаў.

Студэнт звычайна не багаты.
Яму на грош разжыцца дзе?
Надзея, што ад мамы й таты
Капейчына перападзе.
Нейкі злыдзень спадцішка выпіў тоны малака

Нейкі злыдзень спадцішка выпіў тоны малака

21.06.2017

Кіраўніцтва кампаніі «Мілкавіта» падало ў суд на 205 супрацоўнікаў (тым лікам і былых) прадпрыемства. Пры рэвізіі высветлілася, што некуды прапала малочная прадукцыя амаль на 100 тысяч долараў!

Рэвізія зафіксавала,
Што ў «яме» сёння камбінат,
Бо там украдзена нямала,
Апроч вытворчых звыклых страт.
Хоць кантралёраў — цьма, ды толку з іх няма

Хоць кантралёраў — цьма, ды толку з іх няма

13.06.2017

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі створана група, якая будзе маніторыць цэны — у асноўным на прадукты харчавання. Ініцыятыву наконт такога «народнага кантролю» адобрыў прэзідэнт.

Вядома ўсім, што з даўніх пор,
Нібы старыя на колодзе,
На кантралёры кантралёр
Сядзяць у нас.
І ўяўная міна ўзарвацца павінна

І ўяўная міна ўзарвацца павінна

05.06.2017

Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама (цяпер ужо былы), які курыраваў ідэалагічныя пытанні, працу з моладдзю і СМІ, пазваніў у міліцыю і паведаміў, што будынкі мясцовага КДБ і РУУС замініраваны. Бомбаў у будынках не знайшлі, але работа ведамстваў была часова паралізавана.

І сталі «органы» на вушы —
Інакш не скажаш, далібог.
Званок той
Іх спакой парушыў,
У гарадку — перапалох.
Як хакею ў нас капут, дык надзеі на батут

Як хакею ў нас капут, дык надзеі на батут

27.05.2017

Беларускія хакеісты няўдала гулялі на чэмпіянаце свету па хакеі, і прэзідэнт, які ўдзяляе гэтаму віду спорта найбольшую ўвагу, выказаў хакеістам ганьбу.

Зусмуцілі хакеісты,
Бо яны, як і раней,
Не імклівы, не іскрысты
Нам паказвалі хакей.
Збіраюць людзі камяні, але зарплат няма ані

Збіраюць людзі камяні, але зарплат няма ані

19.05.2017

Якую толькі працу ні прапаноўваюць кіраўнікі так званым дармаедам, каб выканаць загад аб усеагульным працаўладкаванні. І людзі з вышэйшай адукацыяй змушаны, напрыклад, збіраць з палёў каменне, зарабляючы за дзень 10—12 рублёў.

Пра дармаедаў, як вядома,
Пісаў я столькі — проста жах.
Ажно набілася аскома
Ад «вечнай» тэмы на зубах.
Чаму з тырана Шчупака смяецца рыба спадцішка

Чаму з тырана Шчупака смяецца рыба спадцішка

11.05.2017

З сейфа ў адным з кабінетаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі зламыснік украў амаль 270 тысяч долараў….

Здарацца сталі крадзяжы
У разнастайнай рыбнай плойме.
Ці нейкі свой,
Ці мо чужы
Зладзюга аб’явіўся ў пойме.
Студэнт службоўцам нос падцёр. Ці зрэагуе пракурор?

Студэнт службоўцам нос падцёр. Ці зрэагуе пракурор?

08.05.2017

На студэнта журфака БДУ Рамана Пратасевіча ў чарговы раз была заведзена адміністрацыйная справа за тое, што ён быццам бы ўдзельнічаў у несанкцыянiраваным пікеце. На судзе студэнт даказаў, што ў гэты час ён здаваў экзамен. Тое пацвердзілі і сведкі — аднакурснікі, выкладчыкі. Суддзі давялося прызнаць невінаватасць «зламысніка».

Для тэлебачання, газет,
Дзе сродкам працы служыць слова,
Рыхтуе кадры факультэт,
Каб праўду-матку неслі ў свет,
І гэта вельмі ганарова.
Трэба думаць галавой, як не збэсціць імідж свой

Трэба думаць галавой, як не збэсціць імідж свой

02.05.2017

7-гадовы хлопчык з’еў у сталічным гіпермаркеце булачку за 90 капеек. У міліцыі завялі справу за «дробны крадзеж».

Мусіць, там, у краме знанай,
Пах прывабіў хлапчука,
І да булачкі духмянай
Пацягнулася рука.

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

24.04.2017

Прэзідэнт падзяліўся сваім патаенным жаданнем: «Хачу, каб нашы вучоныя вынайшлі якуюсьці новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу».

Я быў упэўнены дагэтуль,
Што наш любімы кіраўнік,
На радасць нам,
На зайздрасць свету,
Калі не Бог, дык чараўнік.