Курсы валют

Доллар США
2.6042
Евро
Российский рубль

Погода

21..23 °C

Фельетон

Боец АМАПа і вяльможа спявацьмуць гімн «Магутны Божа»

Nyauves_200

Падчас нядаўніх катаванняў пратэстоўцаў байцы АМАПа, у прыватнасці, прымушалі іх спяваць дзяржаўны гімн Беларусі.

Як быццам трапіў у гестапа
Пасля пратэсту маладзён.
Здавалася, байцы АМАПа
Яму, няшчаснаму, гамон

Зрабіць гатовы
І памінкі
Назаўтра справяць сваякі…
Як абкрывавілі дубінкі
І забалелі кулакі,
На лаўку блізкую прыселі
Расчырванелыя байцы,
Нібы танцоры на вяселлі.
— Што зробім з ім напрыканцы? —
Было пытанне ад садыста,
Які звярнуўся да сяброў.
— Хай гімн для нас спяе ўрачыста, —
Змываючы чужую кроў
З уласнай узмакрэлай формы,
Падказку даў баец другі. —
Гнялі яго да гэтых пор мы,
Цяпер прачысцім і мазгі.
Патрыятычны ўрок дадзім мы,
Навукай будзе і другім.
У гонар Бацькі і Радзімы
Спявай, нацдэм, дзяржаўны гімн! —
Баец з ухмылкаю на твары
Аддаў пакутніку загад.
Каб не пярэчыў той, удары
Пасыпаліся, быццам град.
Супраціўляцца немагчыма…
Хоць ціха хлопец малады
Спяваў, ды толькі ўся Радзіма
Яго пачула сапраўды…
* * *
Баец АМАПа нам не зможа
«Ідэі» навязаць свае.
А прыйдзе час — «Магутны Божа»
Пярэварацень запяе…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Добавить комментарий