Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Nyauves_200

Выступаючы на мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, жанчына з глыбінкі сказала: «У мяне маленькая зарплата, я адчуваю сябе неабароненай, я не была на моры. Я за Лукашэнку».

Жанчыне шчасця не стае,
Бо не жыве багата:
Працуе ўвішна, ды ў яе
Маленькая зарплата —

Лапатай грошы не грабе.
І ўвогуле жанчына
Безабароннаю сябе,
На жаль, заўжды лічыла.
Аднак жа ў тым няма бяды,
Тым больш не бачыць гора.
А ў чым жа гора сапраўды?
Не з’ездзіла на мора!
Як продкі ўсе, яна спрадвек
Жыве ў сваім засценку…
За гэта ўсё (і то не здзек!) —
Падзяка Лукашэнку.
Вядома, словы рэжуць слых
(Парадаксальна гэта),
Але ж на мітынгу пры ўсіх
Сказала так кабета.
Ёй за падзяку будзе плюс:
Здаецца мне, што скора
Пуцёўку выдасць прафсаюз,
Каб з’ездзіла «на мора».
Пацешыць і душу, і плоць,
Сябе адчуе ў цудзе:
На моры не была, дык хоць
На Нарачы пабудзе
І стане ў рэшце рэшт яна
Шчасліваю, магчыма…
* * *
Хіба ж такая ў нас адна
Наіўная жанчына?
Так задурыў ім галаву
«Нязменны і адзіны»,
Што кажуць:
— Дзякуй, што жыву,
Што маці нарадзіла…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Добавить комментарий