Курсы валют

Доллар США
2.5862
Евро
Российский рубль

Фельетон

І іншы сцяг, і іншы шлях

Nyauves_200

У Магілёве падчас мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі вецер сарваў і знёс з будынка аблвыканкама агромністы дзяржаўны сцяг Беларусі.

Прыгожы, светлы горад. Плошча.
Людскі натоўп. Будынак-гмах.
Над гмахам вецер сцяг палошча —
Агромністы дзяржаўны сцяг.

Здаецца, ён ірвецца ў неба…
Над плошчай — заклікі з гурмы:
— За Бацьку!
— Іншых нам не трэба!
— Не здрадзім прэзідэнту мы!
А сцяг, сарваўшыся з флагштока,
Нарэшце ўзвіўся да нябёс.
З сабой высока,
Да аблокаў,
Яго бунтарскі вецер нёс.
Застыў натоўп акамянела
І не крычаў услед «ура»…
* * *
А сцягу стала зразумела,
Што адлятаць яму пара….

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Добавить комментарий