Курсы валют

Доллар США
2.6042
Евро
Российский рубль

Погода

21..23 °C

Фельетон

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Nyauves_200

Падчас аднаго з судоў над журналістамі адвакат спытаўся ў ампаўца-«ціхара», якія штаны былі ў яго ў той дзень, каб можна было апазнаць на відэазапісе. «Я не магу сказаць, гэта сакрэтная інфармацыя», — пачулі ад амапаўца.

Каб за народам сочку весці,
Пратэсты вывучыць знутры,
З людзьмі на вулічныя шэсці
Таемна ходзяць «ціхары».

Усе мы ведаем, канешне:
Паскудства ў «ціхароў» наўме.
І «бунтарам» шкада, што знешне
Іх не адрозніш у гурме.
А так бы іх чакала кара:
Хоць не парвалі б на шматкі
І не насоўгалі б у карак,
Ды дакучалі б ім пляўкі.
А пасля ганьбы ў Інтэрнэце
І дома страцілі б сяброў,
І неўзлюбілі б нават дзеці
Паскудных шпегаў-«ціхароў».
І каб пазбегнуць гэткай кары,
Каб не плявалі ў іх, яны
Гатовы скрыць не толькі твары,
Але і ўласныя штаны…
* * *
Не пусціць дзеўка да парога
І нат пашле, прабачце, нах,
Калі нямашака нічога
У палюбоўніка ў штанах.
А ў «ціхара» з драпежнай клікі
Зусім, як кажуць, справы швах:
Яго штаны — сакрэт вялікі,
І невядома, што ў штанах…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

І іншы сцяг, і іншы шлях

Ураджай збярэцца гадкі — будуць новыя пасадкі

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Добавить комментарий