Курсы валют

Доллар США
2.546
Евро
Российский рубль

Погода

9..11 °C

Фельетон

Бел-чырвона-белы сцяг у міліцыі «ў касцях»

Nyauves_200

У Мінску на адным з балконаў нехта вывесіў кавалак белай тканіны з надпісам: «Гэта не сцяг». Тканіну знялі пры дапамозе пад’ёмніка.

Сказаць па праўдзе, ў цёткі Зіны
Бялізны ўвогуле няшмат:
Тры навалочкі, дзве прасціны
І драбяза…
На добры лад,

Ёй і не трэба да халеры —
Жыве без мужа ўжо даўно
У гарадской сваёй кватэры,
І перспектывы не відно,
Бо дэфіцыт мужчын вялізны,
А развядзёнак — легіён…
Пасля мыцця сушыць бялізну
Насіла Зіна на балкон.
Але ў апошні час у цёткі
Трывога ўзнікла ў галаве,
Бо ёй шкада прасціну ўсё-ткі —
Крый божа, хтось яе сарве:
Выносяць людзі на балконы
Свае «нацдэмныя» сцягі,
І іх зрываюць пінкертоны —
Сцягі ўзбуджаюць ім мазгі.
Прасціна — то не сцяг, канешне,
Бо без чырвонай паласы,
Але падобна трохі знешне.
Такія ў нас цяпер часы,
Падзеі гэткія ў краіне,
Што ў злыдняў муціцца ў вачах.
Дык трэ пазначыць на прасціне
Вугельчыкам, што то — не сцяг,
Іначай нават арыштуе
Яе ўчастковы-ахламон.
Накрэмзаўшы, прасціну тую
Занесла Зіна на балкон.
Як у ваду яна глядзела…
У капітана дрэнны стан:
Яго начальнік райаддзела
Пазваў, як кажуць, на дыван
І на шматкі парваць гатовы:
— Пастаўлю на кар’еры крыж!
Які ты, к чорту, участковы,
Калі на ўчастку ў шапку спіш?
Вунь на балкон сваю прасціну
Павесіў нейкі чалавек —
Не сцяг, маўляў…
Заклаў ён міну,
Бо гэта з нас сапраўдны здзек:
Выходзіць, міліцыянеры
Зусім дурныя, бараны.
Нацдэму, што жыве ў кватэры,
Сказаць патрэбна: «Сам дурны!»
Але ўздымаць не варта бучу,
Каб не сабачыцца з людзьмі.
Ты проста гэтую анучу
З балкона ціхенька здымі.
Каб не мараць свае пагоны,
Не лез, як злодзей, капітан.
Датумкаць здолеў клёк ягоны
Арэндаваць пад’ёмны кран,
Каб выкрасці «не сцяг» жанчыны…
Зусім заныдзела яна:
Дагэтуль мела дзве прасціны,
Цяпер жа ўвогуле адна.
* * *
Не траціць пільнасці ўчастковы:
Ля дома шпацыруе ён
(Не трэба лепшае аховы!)
І падазрона на балкон,
Нібы на злодзея ў законе,
Пагляд скіроўвае касы,
Як нават Зіна на балконе
Сушыць вывешвае трусы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Галовы дураць нам яны, што ў іх «сакрэтныя штаны»

Якраз «пашчасціла» яму папасці ў родную турму

Ён намалюе потым турму з калючым дротам

Добавить комментарий