Курсы валют

Доллар США
2.5755
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

СТОГНУЦЬ БАНКІРЫ: ІДУЦЬ РЭКЕЦІРЫ

Nyauves

Згодна з указам прэзідэнта, віцэ-прэм’еры, міністры і іншыя чыноўнікі будуць прадстаўляць інтарэсы дзяржавы на прадпрыемствах, у фірмах, у банках і г.д. Але самае цікавае, што аб’екты гаспадарання павінны… плаціць сваім “наглядчыкам”: у месяц — да 55 базавых велічыняў!

Улада ўжо даўно рашыла:
Хай галадае просты люд,
Але чыноўнікі з грашыма
Мець не павінны ў нас пакут.
Іх скарачаюць час ад часу
І выганяюць дзе-нідзе,
Ды потым да грашовай касы
Чынуш чамусьці больш ідзе.
І дзень за днём, і год за годам
Іх апетыт усё расце.
Не хочуць галадаць з народам,
Ім трэба мяса без касцей…
Дзе ж сродкі ўзяць на тое «мяса»,
Калі ўцякла і мыш з казны?
І, як заўжды, зірнулі ласа
У бок народа зноў яны.
На фабрыках-заводах людзям
Сказалі так:
— Гаспадары!
Мы ў вас наглядчыкамі будзем,
Сачыцьмем з гэтае пары!
І, натуральна, банкі, фірмы
(Іх напладзілася зашмат,
Хоць часам маюць шыльды-шырмы) —
Усе папалі «пад нагляд».
Ну хай бы й пазіралі збоку —
Ад гэтага ні лепш, ні горш…
Але ж чыноўніцкаму «воку»
Плаціць патрэбна. І не грош!
Рабочы люд накладваць латы
Павінен на адзежу-хлам,
Затое мецьме дзве зарплаты
«Наглядчык» кожны — тут і там.
* * *
А колісь жа, прызнаем шчыра,
Жылося нам яшчэ мудрэй:
Тады бандыты-рэкеціры
Вялі ў краіне нашай рэй.
Спярша абкладвалі данінай
Усіх, хто бізнес меў які.
Даходаў часткай-палавінай
Тады дзяліліся дзялкі.
А потым быў «прыстойны» метад:
Даніна ў выглядзе зарплат.
І прымусова з гэтай мэтай
Дзялкі бандытаў бралі ў штат.
І вось чыноўнікаў павінны
Карміць дырэктар і банкір.
А то не рэха той «даніны»?
І хто ў нас сёння рэкецір?..

Добавить комментарий