Курсы валют

Доллар США
2.5992
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Фельетон

Больш не трэба дзецям неба…

Nyauves

Мінскі планетарый просіць у гараджан дапамогі ў рамонце абсерваторыі. І трэба ўсяго 7 тысяч долараў…

Дзяцінства розныя адценні…
І кожны з нас, малакасос,
Скіроўваў позірк летуценны
Да ясных зорак, да нябёс.
Ды ўжо ў дзятвы не тыя мары,
Прапаў да неба інтарэс,
Бо сапсаваўся планетарый,
І неба дзецям — цёмны лес…
Здавалася б, амаль капейкі
Знайсці патрэбна на рамонт.
Аднак чамусь чыноўнік нейкі
Не дбае гэтага наконт.
А можа, ўладзе нашай трэба,
Каб дзеці гэткімі раслі:
Навошта ім глядзець у неба?
Хай калупаюцца ў зямлі…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий