Курсы валют

Доллар США
2.5755
Евро
Российский рубль

Погода

10..12 °C

Фельетон

Будуць ці не грошы ў казне?

Nyauves

Нядаўна прэм’ер-міністр Беларусі выступіў з прапановай увесці падатак для непрацуючых грамадзян, а цяпер стаў вядомы ягоны памер: 8 мільёнаў рублёў за год.

«На працу ездзяць за граніцу
Вучоныя й будаўнікі,
А ў нашых лечацца бальніцах,
Іх дзеці ходзяць у садкі.
Не будзе больш такой халявы!
Урад таксама не дурны!
Падатак у казну дзяржавы
Няхай выплочваюць яны.
Хай патрасе свае кішэні
Сягоння кожны дармаед!» —
Такое мудрае рашэнне
Прыняў міністраў Кабінет.
«А што ў нас сёння без аплаты,
І дзе халява сёння ў нас?
Той не бядуе, хто багаты, —
Ураду мовілі ў адказ
І «дармаеды», і калекі. —
Пры нашым сённяшнім жыцці
І за вучобу, і за лекі —
За ўсё аддай ці заплаці.
Выходзіць, за падаткі-грошы,
Якія падграбае ўрад,
Жыве-гадуецца ў раскошы
Чыноўнікаў раздзьмуты штат.
Народа ж лёс амаль жабрачы,
Таму і «круціцца» народ…»
Які ж малюнак мы пабачым?
(Чытай якраз наадварот.)
І будаўнік, і бомж нягеглы
Схапілі хуценька машну
І разагналіся-пабеглі
Плаціць падатак у казну…
* * *
Улады шчодрая рука!
Забрала торбу ў жабрака…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий

Комментарии

Комментариев: 1
анка
Политику белорусского руководства нельзя назвать народной. Если бы оная была народной то граждане Беларуси работали бы в своей родной стране на благо своей страны. А то глава белорусского правительства уважаемый Михаил Мясникович предлагает наказывать этих граждан рублем. А ведь эти граждане едут работать куда-то не от веселой жизни, живя без семьи в продолжительной вынужденной командировке. И такая картина длится не один год и не решается теми государственными лицами которые должны отвечать за проблему которая возникло по их вине.