Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Закладнікі

Nyauves

Палітолагі сцвярджаюць, што беларуская ўлада бярэ закладнікаў: мясцовых апазіцыянераў — каб «гандлявацца» з Захадам, ксяндза Лазара — каб рабіць ціск на каталіцкую царкву, алігарха Баўмгертнера — каб паўплываць на Расію…

Душой крывіць, бадай, не будзем —
Такі дэвіз будзённы наш:
Каб добра тут жылося людзям,
Мы робім Захаду шантаж.
Там «дэмакратыя, свабода»
(Правоў увогуле зашмат),
Таму, вядома, ёсць нагода
Узяць нацдэмаў у заклад.
Каго б яшчэ «узяць у лапу»,
І хто пад пільны зрок папаў?
Прыціснем да пазногця папу —
«Зграбём» католіка-папа.
Яшчэ ж вяльможная Расія,
Як кажуць, ставіць на рублі.
У нас свая, так мовіць, сіла —
Магнат-закладніка ўзялі…
У клёку стрэмкай думка ные,
І не стрымаюся — скажу:
Хай радуюцца «неўязныя»,
Што не пускаюць за мяжу.
На гэтай злабадзённай хвалі
(Падстаў для затрымання шмат)
Усіх бы іх арыштавалі,
Узяўшы, як і мы, ў заклад.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий