Курсы валют

Доллар США
2.5658
Евро
Российский рубль

Погода

6..8 °C

Фельетон

Музей небагаты на экспанаты

Nyauves

У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці экспануецца 17 падарункаў прэзідэнту і кіраўніцтву краіны. З Заходняй Еўропы няма ніводнага…

Якія сёння накірункі
У белы свет адкрыты нам?
Пра гэта сведчаць падарункі,
Што нашым выдалі чынам.


На жаль, музея экспанаты
Зусім не радуюць пагляд.
Набор там сціплы, небагаты,
Бо ў нас краін-сяброў няшмат.
Сярод таго «асартыменту»
Найбольшай колькасцю дары,
Што уручылі прэзідэнту
Расійскія валадары.
З Еўропы рэчы-экспанаты
Шукаць вы будзеце дарма.
Выходзіць, што туды (і ў Штаты)
Дарогі нам пакуль няма.
А сёння мы сябруем з тымі,
Туды скіроўваем пагляд,
Дзе піраміды і пустыні,
Дзе вахабіты і джыхад.
Таму на слушнае пытанне
Адказ чакае просты люд:
Калі нам падарункам стане
Не «майбах» нейкі, а вярблюд?

Алесь НЯЎВЕСЬ

Добавить комментарий